Быкова — чыгуначная станцыя Разанскага напрамку Маскоўска-Разанскага аддзяленьня Маскоўскай чыгункі на тэрыторыі пасёлку Быкова, паблізу аэрапорту Быкова. Станцыя была адкрыта пры будоўлі чыгункі ў 1862 годзе, названая па вёсцы Быкову (ня блытаць з пасёлкам, дзе станцыя разьмешчана). З 1933 абслугоўвае аэрапорт Быкова. Электрыфікавана ў 1934 годзе. Зьяўляецца прыпыначным пунктам для большасьці электрацягнікоў, а для некаторых — канчатковым. Ад станцыі адыходзяць пад’язныя шляхі да найбліжэйшых прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку ў пасёлак Кастрычніцкі і горад Жукоўскі. Станцыя ажыцьцяўляе апэрацыі з грузавымі вагонамі. Выконваюцца тэхнічныя апэрацыі па прыёме, адпраўленьні, абгоне, скрыжаваньні і пропуску грузавых і пасажырскіх цягнікоў, манэўровых апэрацыяў па прычэпцы / адчэпцы вагонаў да зборных цягніках, грузавы вывазны рух на станцыю Аэрапорт Жукоўскага ППЖТ. Між станцыяй Быкова і плятформай Удзельная знаходзіцца загружаны чыгуначны пераезд 33 км, які прапускае ў суткі 400 пар цягнікоў і 22 тысячы аўтамабіляў.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.