Быдгашч
места ў Куяўска-Паморскім ваяводзтве / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бы́дгашч (па-польску: Bydgoszcz, па-нямецку: Bromberg) — горад у цэнтральнай Польшчы, над ракой Брда і Віслай. Быгдашч зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Куяўска-Паморскага ваяводзтва і самым буйным горадам ваяводзтва.
Быдгашч | |||||
польск. Bydgoszcz | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1238 | ||||
Горад з: | 1346 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Прэзыдэнт места: | Рафал Брускі | ||||
Плошча: | 174,57 км² | ||||
Насельніцтва (2014) | |||||
колькасьць: | 358 337 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2052,68 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 52 | ||||
Паштовыя індэксы: | з 85-001 да 85-915 | ||||
Нумарны знак: | CB | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°7′0″ пн. ш. 18°0′0″ у. д. | ||||
Быдгашч | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.bydgoszcz.pl/ |
Быдгашч зьяўляецца адным з самых вялікіх гарадоў Польшчы (8 па колькасьці насельніцтва, 10 па плошчы паверхні). Горад зьяўляецца эканамічным, культурным і навуковым цэнтрам краіны: тут знаходзяцца Ўнівэрсытэт Казіміра Вялікага, Тэхналягічна-прыродны ўнівэрсытэт імя Яна і Ежы Сьнядэцкіх, Музычная акадэмія і некалькі вышэйшых школаў, а таксама Коледж унівэрсытэту Мікалая Каперніка. У горадзе знаходзіцца сядзіба старасты Быдгашцкага павету, а таксама гарадзкога павету. Тут таксама знаходзіцца Куяўска-Паморскі ўрад. З 2004 году горад стаў сталіцай Быдгашцскай дыяцэзіі. Акрамя гэтага тут знаходзіцца ваяводзкі адміністрацыйны суд.
Быдгашч уваходзіць у Зьвяз польскіх мэтраполіяў і Зьвяз польскіх гарадоў.
Рэгіён, у якім знаходзіцца Быдгашч, называецца «Паўночныя Куявы» і гістарычна зьвязаны зь Вялікапольскай.