Брыво
From Wikipedia, the free encyclopedia
Брыво — дугападобнае ўзвышэньне скуры над вачніцамі, пакрытае кароткім валасамі і забясьпечанае асобнай цагліцаю corrugator supercilii, якая абараняе вочы ад моцнага сьвятла, поту і іншых вадкасьцяў. На твары ў чалавека маюцца дзьве бровы.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/83/Black_eyebrow.jpg/320px-Black_eyebrow.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/4/48/Wenkbrauwen.gif)
Бровы зьяўляюцца сродкам камунікацыі, зь іх дапамогай праз міміку выказваюцца такія эмоцыі, як зьдзіўленьне, спалох, незадаволенасьць і інш.
Брыво адно з аб’ектаў увагі моды: існуе касмэтыка для падфарбоўваньня броваў, сродкі для наданьня ім формы і пірсынг.