Браты Грым
нямецкія мовазнаўцы, фальклярысты / From Wikipedia, the free encyclopedia
Браты Грым: Вільгэльм Карл (24 лютага 1786 году ў Ганаў — 16 сьнежня 1859 году ў Бэрліне) і Якаб Людвіг Карл (4 студзеня 1785 году ў Ганаў — 20 верасьня 1863 году ў Бэрліне) — нямецкія пісьменьнікі і мовазнаўцы, сябры Бэрлінскай Акадэміі Навук. Братам Якаба і Вільгэльма быў мастак Людвіг Грым.
Адным з галоўных кірункаў дзейнасьці братоў Грым быў збор паданьняў, мітаў і народных казак, якія яны перапрацавалі ў зборнікі казак якія сталі клясыкай і былі перакладзены на шматлікія мовы. Акрамя гэтага, у 2006 годзе быў знойдзены слоўнік нямецкай мовы які быў створаны братамі Грым, і які стаў адным зь першых такіх слоўнікаў.