Берасьцейская і Кобрынская япархія
япархія Беларускай праваслаўнай царквы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Берасьце́йская і Ко́брынская япа́рхія — япархія Беларускага экзархата Расейскай праваслаўнай царквы. Тэрыторыя дыяцэзіі ўключае заходнюю частку Берасьцейскай вобласьці з раёнамі Берасьцейскім, Бярозаўскім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Камянецкім, Кобрынскім, Маларыцкім і Пружанскім.
Катэдральны горад — Берасьце, катэдральныя саборы — Сімяона Стоўпніка (Берасьце), Аляксандра-Неўскі (Кобрын). Заснаваная ў 1990 годзе.
Налічвае (2005): 167 прыходаў; 181 сьвятароў (165 сьвятароў, 16 дыяканаў).