From Wikipedia, the free encyclopedia
Ра́да Слу́ччыны, Слуцкая беларуская рада — выканаўчы і распарадчы орган улады ў Слуцку і Слуцкім павеце з 16 лістапада 1920 да 20 студзеня 1921.
Абраная 14 лістапада 1920 году на Зьезьдзе Случчыны са 107 дэлегатаў з Слуцку і 15 валасьцей, і прадстаўнікоў арміі генэрала Булак-Балаховіча. Зьезд адбыўся ў вялікай залі будынку Эдварда Вайніловіча. Галоўнаю задачаю рады была арганізацыя цывільнага кіраваньня на Случчыне, а таксама арганізацыя абароны краю.
21 лістапада 1920 году Рада Случчыны выдае дэклярацыю:
У момант самаазначэньня ўсіх народаў і змаганьня іх за сваю санастойнасьць і свабоду Беларуская Рада Случчыны выконвае волю сялянства, паслаўшага яе і даверыўшага ёй абарону незалежнасьці нашае бацькаўшчыны Беларусі, заяўляе ўсяму сьвету аб дамаганьнях-намерах беларускага сялянства аб тым, што Беларусь павінна быць вольнай незалежнай рэспублікай у яе этнаграфічных межах.
Абвяшчаючы аб гэтым і, зьяўляючыся выразіцелкай волі народу, Слуцкая Рада дэкляруе цьвёрда стаяць за незалежнасьць роднай Беларусі і бараніць інтарэсы сялянства ад гвалту збоку чужаземных захопнікаў і ў выпадку патрэбы, нават, сілаю аружжа, нягледзячы на лічбовую перавагу ворага, думаючы, што наша справа — справа праўдзівая, а праўда заўсёды закрасуе.''
Пасьля наступу бальшавіцкага войска 6 сьнежня Рада Случчыны і беларускі штаб былі перанесеныя ў Подчыцы, а потым у вёску Грыцэвічы. 17 сьнежня Найвышэйшая рада БНР прызначыла капітана Андрэя Якубецкага галоўнакамандуючым войскаў Беларускай Народнай Рэспублікі.
Пасьля выцясьненьня вялікіх аддзелаў у Польшчу Рада Случчыны пераехала ў Баранавічы. Стала зразумела, што беларускае войска больш ня можа супрацьстаяць арміі бальшавікоў. На нарадзе ў Баранавічах было прынятае рашэньне аб спыненьні ваенных дзеяньняў і адводзе беларускіх аддзелаў на тэрыторыю, занятую палякамі.
У Баранавічах Рада нейкі час існавала без матэрыяльнай падтрымкі. 20 студзеня 1921 году на пасяджэньні частка сяброў Рады Случчыны прызнала сваім кіраўніком Станіслава Булак-Балаховіча і зьехала да яго. Частка Рады зьехала ў Вільню, частка засталася ў Баранавічах. Гэткім чынам Рада перастала існаваць.
Старшыня: Уладзімер Пракулевіч
Сябры (16 чалавек):
Кандыдаты: Маліноўскі, Мяшочэк, Валоцька, Міхайлоўскі, Дзятловіч
Выканаўчы орган (ці Прэзыдыюм) Рады
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.