From Wikipedia, the free encyclopedia
Бацьві́ньне — надземная расьлінная маса агароднінных, кармавых і тэхнічных караняплодаў (буракоў, бручкі, рэпы, морквы, пастарнаку, цыкорыі ды іншых) і клубневых (бульбы і тапінамбуру), якая застаецца ў выглядзе другараднага прадукту пры вырошчваньні гэтых расьлінаў дзеля атрыманьня каранёў або клубняў.
У старабеларускай мове так называўся лісьцевы бурак, мангольд. Вядомая прымаўка: «Ці ў вашага Радзівіла бацьвіньне не ўрадзіла?», тым часам яшчэ польскі паэт Вацлаў Патоцкі(pl) (1622—1696) у адным з сваіх твораў тлумачыў, што «boćwiny па-літоўску, па-нашаму ćwikły»[1]. Паводле беларускай народнай песьні, добра вядомай з парыскай лекцыі пра Беларусь Аляксандра Рыпінскага[2], апісаньня Барысаўскага павету Яўстаха Тышкевіча[3], слоўніка Насовіча і зборніка беларускіх песень Пятра Бяссонава — «Кузьма і Дзям’ян два ліцьвіны, прынесьлі гаршочак бацьвіньня»[4], а паводле варыяцыі гэтай жа песьні на Піншчыне — «два літвіны із Дывін прынесьлі гаршчык батвін»[5]. Апроч таго, фальклярыст і этнограф Міхал Федароўскі, які зьбіраў этнаграфічную беларушчыну ў 1877—1904 гадох, засьведчыў бытаваньне ў Сакольскім павеце наступнай прымаўкі: «Ліцьвінкі спрадаюць бацьвінкі»[6].
Бацьвіньнік — халодны суп на квасе, які запраўляюць адварным лісьцем буракоў, мангольду, крапівой і лебядой, зялёнай цыбуляй, агурком, а таксама адварной чырвонай і белай рыбай (сьвежай або салёнавэнджанай).
На паўночным захадзе Беларусі і ў Віленскім краі пашырылася іншая назва бацьвіньня — лапеня.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.