Банацка-баўгарская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Банацка-баўга́рская мова (саманазва: Palćena balgarsćija jázić, Banátsća balgarsćija jázić; па-баўгарску: банатски български език) — стандартызаваная форма аднаго зь зьнешніх дыялектаў баўгарскае мовы, распаўсюджанага ў гістарычным рэгіёне Банат, што на паўночным усходзе Сэрбіі й захадзе Румыніі. Моваю карыстаюцца банацкія баўгары — адна з этнаграфічных групаў баўгараў. Афіцыйныя падлікі даюць колькасьць носьбітаў мовы прыкладна ў 8000 чалавек, зь якіх 1658 пражывае ў Сэрбіі, блізу 6500 — у Румыніі; іншыя ацэнкі даюць колькасьць носьбітаў прыкладна да 15 тыс. чал.
Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...
Банацка-баўгарская мова | |
Banátsća balgarsćija jázić, Palćena balgarsćija jázić | |
Ужываецца ў | Румыніі, Сэрбіі |
---|---|
Рэгіён | Банат, таксама Трансыльванія, Ваяводзіна |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям'я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | — |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2(Б) | — |
ISO 639-2(Т) | — |
Закрыць
Дыялекты, што палеглі ў аснову літаратурнай банацка-баўгарскай мовы, маюць стандартызаваную пісьмовасьць і параўнальна старую літаратурную традыцыю.