адзінка інфармацыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Байт (па-ангельску: byte) — адзінка вымярэньня колькасьці інфармацыі, па змаўчаньні байт лічыцца роўным васьмі бітам (у гэтым выпадку можа прымаць 256 (28) розных значэньняў).
Вымярэньні ў байтах | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Дзесятковая прыстаўка | Двайковая прыстаўка | |||||
Назва | Знак | Ступень | Назва | Знак | Ступень | |
МЭК | ДАСТ | |||||
байт | B | 100 | байт | B | байт | 20 |
кілябайт | kB | 103 | кібібайт | KiB | Кбайт | 210 |
мэгабайт | MB | 106 | мэбібайт | MiB | Мбайт | 220 |
гігабайт | GB | 109 | гібібайт | GiB | Гбайт | 230 |
тэрабайт | TB | 1012 | тэбібайт | TiB | Тбайт | 240 |
пэтабайт | PB | 1015 | пэбібайт | PiB | Пбайт | 250 |
эксабайт | EB | 1018 | эксьбібайт | EiB | Эбайт | 260 |
зэтабайт | ZB | 1021 | зэбібайт | ZiB | Збайт | 270 |
ётабайт | YB | 1024 | ёбібайт | YiB | Ёбайт | 280 |
Байт у сучасных x86 сумяшчальных кампутарах — гэта мінімальна адрасаваная пасьлядоўнасьць фіксаванага ліку бітаў. Для таго, каб падкрэсліць, што маецца ў віду васьмібітны байт, у апісаньні сеткавых пратаколаў выкарыстоўваецца тэрмін «актэт» (па-лацінску: octet).
Часам байтам завуць пасьлядоўнасьць бітаў, якія складаюць падполе слова (хоць правільней гэта зваць машынным словам, а не байтам). На некаторых кампутарах магчымая адрасаваньне слоў рознай даўжыні. Гэта прадугледжана інструкцыямі выманьня палёў асэмблераў LDB і DPB на PDP-10 і ў мове Common Lisp.
У IBM-1401 машыннае слова было роўна 6 бітам гэтак жа, як і ў Менск-32, а ў БЭСМ — 7 бітам, у некаторых мадэлях ЭВМ вытворчасьці Burroughs Computer Corporation (цяпер Unisys) — 9 бітам. У шматлікіх сучасных лічбавых сыгнальных працэсарах выкарыстоўваецца машыннае слова даўжынёй 16 біт і больш.
Назва Байт было ўпершыню выкарыстана ў 1956 годзе У. Бухгальцам пры праектаваньні першага супэркампутара IBM 7030 для пучка адначасова перадаваных у прыладах уводу-выхаду бітаў (шасьці штук), пазьней у рамках таго жа праекту пашырылі байт да васьмі (23) біт.
Кратныя прыстаўкі для ўтварэньня вытворных адзінак для байта ўжываюцца не як звычайна: па-першае, памяншальныя прыстаўкі не выкарыстоўваюцца зусім, а адзінкі вымярэньня інфармацыі меншыя чым байт завуцца спэцыяльнымі словамі (нібл і біт); па-другое, павелічальныя прыстаўкі азначаюць за кожную тысячу 1024=210 (кілябайт роўны 1024 байтам, мэгабайт роўны 1024 кілябайтам, або 1 048 576 байтам; і т. д. з гіга-, тэра- і пэтабайтамі (больш пакуль не ўжываюцца)). Розніца ўзрастае з ростам вагі прыстаўкі. Больш правільна выкарыстаўваць двайковыя прыстаўкі, але на практыцы яны пакуль не ўжываюцца, магчыма, з-за неблагагучнасьці — кібібайт, мэбібайт, ёбібайт і т. п.
Часам дзесятковыя прыстаўкі выкарыстоўваюцца і ў прамым сэнсе, напрыклад, пры ўказаньні ёмістасьці цьвёрдых кружэлак: у іх гігабайт можа пазначаць мільён кібібайтаў, г. з. 1 024 000 000 байтаў, а то і проста мільярд байтаў, а не 1 073 741 824 байта, як, напрыклад, у модулях памяці; а гэтак жа пры ўказаньні прапускной здольнасьці каналаў перадачы дадзеных (сетак).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.