Асьве́нцім, Асьвенцім-Бжэзінка (па-польску: Oświęcim-Brzezinka), больш дакладна Аўшвіц-Біркенаў (па-нямецку: Auschwitz-Birkenau) — комплекс нямецкіх канцэнтрацыйных лягераў, якія месьціліся ў 1940—1945 гадоў на поўдні Польшчы, каля гораду Асьвенціму, за 60 км на захад ад Кракава.

Хуткія факты Аўшвіц-Біркенаў, Auschwitz Birkenau German Nazi Concentration and Extermination Camp (1940—1945)* ...
Аўшвіц-Біркенаў
Auschwitz Birkenau German Nazi Concentration and Extermination Camp (1940—1945)*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Thumb
Краіна Польшча
Тып культурны
Крытэры vi
Спасылка 31
Рэгіён** Эўропа і Паўночная Амэрыка
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1979  (3-я сэсія)
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО
Закрыць

Комплекс складаўся з трох асноўных лягераў: Аўшвіц I (Асьвенцім, адміністрацыйны цэнтар), Аўшвіц II (Біркенаў, «лягер сьмерці») і Аўшвіц III (Мановіц, працоўны лягер).[1]

Аўшвіц I

Аўшвіц I служыў адміністрацыйным цэнтрам ўсяго комп­лек­су. Ён быў заснаваны 20 траўня 1940 году. У 1941—1943 гг. на 40 км² прылеглай тэрыторыі на месцы адселеных вёсак былі створаны падсобныя лягеры сельскагаспадарчага профілю: рыбныя гаспадаркі, птушкагадоўчыя і жывёлагадоўчыя фэрмы. Адзін з бункераў лягеру быў пераканструяваны ў газавую камэру і крэматорый. Камэра функцыянавала з 1941 па 1942 год, а затым яе перабудавалі ў бамбасховішча СС.[1]

Аўшвіц II (Біркенаў)

У аднапавярховых драўляных бараках Аўшвіц II (Біркенаў) утрымліваліся сотні тысячаў габрэяў, палякаў, цыганаў і вязьняў іншых нацыянальнасьцяў. Уласна гэта быў найбуйнейшы нацысцкі лягер сьмерці. Колькасьць ахвяраў у гэтым лягеры склала больш за мільён чалавек.

Будаўніцтва гэтай часткі лягера пачалося ў кастрычніку 1941 году. Тут знаходзіліся 4 газавыя камэры і 4 крэматорыя.[1] Вязьняў канцлягеру можна падзяліць на чатыры групы.

Першую групу складалі прыкладна 3/4 усіх прывезеных, што адпраўляліся ў газавыя камэры на працягу некалькіх гадзінаў. У гэтую групу ўваходзілі жанчыны, дзеці, старыя і ўсе тыя, хто не прайшоў мэдкамісію па поўнай прыдатнасьці да працы. Кожны дзень у лягеры маглі забіваць каля 20 тыс. чалавек.

Другая група зьняволеных адпраўлялася на рабскую працу на прамысловыя прадпрыемствы розных кампаніяў. З 1940 па 1945 год у комплексе Асьвенціма былі прыпісаны да фабрык каля 405 тыс. зьняволеных. Зь іх больш за 340 тыс. сканалі ад хваробаў і нялюдзкага абыходжаньня.

Трэцяя група вязьняў — у асноўным двайняты і карлікі, адпраў­ляліся на розныя мэдычныя экспэрымэнты, у прыватнасьці да доктара Ёзэфа Мэнгеле, вядомамга пад мянушкай «анёл сьмерці».

Чацьвёртую групу вязьняў складалі пераважна жанчыны, якія адбіраліся для асабістага выкарыстаньня нацыстамі ў якасьці прыслугі і асабістых рабоў, а таксама для сартаваньня асабістай маёмасьці зьняволеных, якіх прывозілі ў лягер.

Да 1943 году ў лягеры сфармавалася група супраціву, якая дапамагла некаторым зьняволеным бегчы, а ў кастрычніку 1944 году група вязьняў разбурыла адзін з крэматорыяў.[1] У сувязі з набліжэньнем савецкіх войскаў адміністрацыя Асьвенціма пачала эвакуацыю зьняволеных у лягеры, разьмешчаныя на тэрыторыі Нямеччыны. 25 студзеня эсэсаўцы падпалілі 35 баракаў-складоў, якія былі поўныя рэчаў, адабраных у габрэяў; іх не пасьпелі вывезьці.

Калі 27 студзеня 1945 году савецкія салдаты занялі Асьвенцім,­ яны знайшлі там каля 7,5 тыс. вязьняў, якія змаглі выжыць.

Аўшвіц III

Аўшвіц III зьяўляўся групай з прыблізна 40 невялікіх лягераў, створаных пры фабрыках і шахтах вакол агульнага комплексу. Найбуйным з такіх лягераў быў Мановіц, які бярэ назву ад польскай вёскі, якая разьмяшчалася на яго тэрыторыі. Ён пачаў функцыянаваць у маі 1942 году і быў прыпісаны да кампаніі IG Farben. Такія лягеры рэгулярна наведвалі дактары і адбіралі слабых і хворых для газавых камэраў Біркенаў.

Мэмарыял

Лягер зьяўляецца сымбалем Галакосту. У лягерах Асьвенціму каля 1,3 млн чалавек (зь якіх 1 млн складалі габрэі), падвяргаліся катаваньням, каля 1,1 млн зь іх былі забітыя.[1]

У 1947 годзе польскім сойм прыняў закон, які захаваў лягер на заўсёды ў якасьці помніка і адначасова стварыў Дзяржаўны музэй Аўшвіц-Біркенаў у Асьвенціме (па-польску: Państwowe Muzeum Auschwitz-Birkenau w Oświęcimiu)[2].

У 1979 годзе лягер быў занесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыы ЮНЭСКО, у 2006 годзе яго назва была зьменена на сучасную[3].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.