Малакроўе
зьніжэньне колькасьці чырвоных крывяных вузаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Малакро́ўе, анэмі́я (грэц. αναιμία — «бяскроўе») — зьніжэньне колькасьці гемаглябіну ў адзінцы аб’ёму крыві, што часта суправаджаецца зьніжэньнем і колькасьці чырвоных крывяных цельцаў. Узьнікае ад страты крыві, пры павялічаным разбурэньні і парушэньні ўтварэньня чырвоных крывяных цельцаў. Прычынай бывае непаўнавартаснае харчаваньне, асабліва зь недастатковым спажываньнем мяса. Суправаджаецца пераважна заразнымі хваробамі, што вядуць да нястачы ў арганізьме жалеза, вітаміну В12 і фоліевай кісьлі.