![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ad/Andrej_hlinka.jpg/640px-Andrej_hlinka.jpg&w=640&q=50)
Андрэй Глінка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэй Глінка (па-славацку: Andrej Hlinka; 27 верасьня 1864, Чэрнава, цяпер частка Ружамбэрку — 16 жніўня 1938, Ружамбэрак) — славацкі каталіцкі сьвятар і палітык клерыкальна-нацыяналістычнага толку.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ad/Andrej_hlinka.jpg/320px-Andrej_hlinka.jpg)
Стварыў партыю, якая імкнулася да аўтаноміі Славаччыны ў межах Чэхаславаччыны, а пазьней да поўнай незалежнасьці. Праз год пасьля яго сьмерці, пасьля акупацыі немцамі Чэхаславаччыны, яго партыя, Глінкава славацкая народная партыя, прыйшла да ўлады ў Славаччыне і абвясьціла яго нацыянальным героем.