From Wikipedia, the free encyclopedia
Англасаксо́нская кро́ніка (па-ангельску: Anglo-Saxon Chronicle) — старажытны летапіс Ангельшчыны, які ахоплівае пэрыяд з раньніх часоў саксонскіх пасяленцаў у 495 годзе й да 1154 году. Ейнае складаньне пачалося напрыканцы IX стагодзьдзя пры каралі Альфрэдзе Вялікам на аснове твору Бэды Вялебнага «Гісторыя», а таксама захаваўшыхся ўрыўкаў мэрсійскіх і ўэсэкскіх кронік і вусных паданьняў. Захавалася дзевяць рукапісаў кронік на англа-саксонскай мове й часткова на лацінскай.
На цяперашні час сем зь дзевяці манускрыптаў кронікі знаходзяцца ў Брытанскай бібліятэцы, адна ў Бадлейскай бібліятэцы ў Оксфардзе й яшчэ адна ў Паркерскай бібліятэцы ў Кембрыджы.
Раньняя частка кронікі, якая ахоплівае пэрыяд да 731 году, абапіраецца на сачыненьні Бэды, але зьмяшчае шмат дапаўненьняў, што тычацца гісторыі Паўднёвай Ангельшчыны (асабліва Ўэсэксу). Да падзеяў 891 году ўсе кронікі сыходзяцца паміж сабой, што дае падставу лічыць, што яны маюць адзіную крыніцу й складзены ў Ўэсэксе ў пэрыяд панаваньня Альфрэда[1]. Пасьля 891 году розныя варыянты кронік пачынаюць разыходзіцца паміж сабой у апісаньні падзеяў, і чым больш пазьнейшы пэрыяд яны асьвятляюць, тым большымі становяцца гэтыя разыходы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.