Места ў Данецкай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Амвро́сіеўка (па-ўкраінску: Амвро́сіївка), раней Данецка-Амвросіеўка — места раённага значэньня, цэнтар Амвросіеўскага раёну Данецкай вобласьці. Насельніцтва — 18 832 чалавекі (2013). Чыгуначная станцыя на магістралі Масква — Растоў-на-Доне.
Амвросіеўка | |||||
укр. Амвросіївка | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1869 | ||||
Места з: | 1938 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Данецкая | ||||
Раён: | Амвросіеўская гарадзкая рада | ||||
Мэр: | Ігар Скляраў | ||||
Плошча: | 19,4 км² | ||||
Вышыня: | 164 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2013) | |||||
колькасьць: | 18 832 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 970,72 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 6259 | ||||
Паштовыя індэксы: | 87300—87304 | ||||
КОАТУУ: | 1420610100 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 47°47′44.891″ пн. ш. 38°28′48.331″ у. д. | ||||
Амвросіеўка | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Амвросіївська міськрада |
Места заснаванае ў 1869 на мяжы колішніх земляў запароскіх і данскіх казакаў. Выконвала функцыю работніцкага пасёлку на будаўніцтве Курска-Харкаўска-Азоўскай чыгункі. 1896 — пачатак будаўніцтва першага цэмэнтнага заводу, 1898 — яшчэ аднаго. Да 1917 року працавала тры цэмэнтныя заводы.
Вялікі цэнтар цэмэнтнае прамысловасьці ва Ўкраіне. Амвросіеўскі цэмэнтны камбінат, завод жалезабэтонных канструкцыяў, прадпрыемствы харчовай і швейнай прамысловасьці.
У межах Амвросіеўкі вялікія паклады і здабыча мэргелю — асноўнае сыравіны цэмэнтных заводаў і іншых прадпрыемстваў прамысловасьці будматэрыялаў. У раёне вырошчваюць збожжавыя культуры, шампанскія гатункі вінаграду; разводзяць буйны рагаты скот, сьвіняў.
4 агульнаадукацыйныя школы, васьмігадовая школа, школа працоўнай моладзі, індустрыяльны тэхнікум.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.