![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fe/Jeune_Grec_thessalien_by_Louis_Dupr%25C3%25A9.jpg/640px-Jeune_Grec_thessalien_by_Louis_Dupr%25C3%25A9.jpg&w=640&q=50)
Альбанцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Альбанцы (па-альбанску: shqiptaret) — балканскі народ, асноўнае насельніцтва Альбаніі й некаторых сумежных тэрыторыяў (сэрбскі аўтаномны край Косава і Мэтохія, паўночны Эпір, і г. д.), а таксама пражываюць у паўночна-заходніх раёнах Паўночнай Македоніі, Сэрбіі й іншых краінах.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fe/Jeune_Grec_thessalien_by_Louis_Dupr%C3%A9.jpg/640px-Jeune_Grec_thessalien_by_Louis_Dupr%C3%A9.jpg)
Агульная колькасьць 8 мільёнаў чалавек. Каля 80 % вернікаў альбанцаў мусульмане, астатнія ў асноўным праваслаўныя (існуе аўтакефальная Альбанская праваслаўная царква) і каталікі. У пэрыяд кіраваньня Энвэра Ходжы ў Альбаніі сілком укараняўся атэізм.