![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/72/Blason_de_l%2527Aquitaine_et_de_la_Guyenne.svg/langbe-tarask-640px-Blason_de_l%2527Aquitaine_et_de_la_Guyenne.svg.png&w=640&q=50)
Аквітанія (рэгіён)
колішні адміністрацыйны рэгіён Францыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Аквітанія (па-лацінску: Aquitania, па-француску: Aquitaine, па-басконску: Akitania) — гістарычная вобласьць і былы рэгіён на паўднёвым захадзе сучаснай Францыі, абмежаваны Біскайскім залівам на захадзе, Пірэнэямі на поўдні (натуральная мяжа з Гішпаніяй), былымі рэгіёнамі Пуату-Шарант і Лімузэн на поўначы і Поўдзень-Пірэнэі на ўсходзе. Плошча 41 309 км². Насельніцтва па стане на 2013 год складала 3 316 889 чалавек. У склад рэгіёну ўваходзілі 5 дэпартамэнтаў: Дардонь, Жыронда, Лянды, Лёт і Гарона й Атлянтычныя Пірэнэі. Адміністрацыйны цэнтар і найбуйнейшы горад — Бардо (243 626 жыхароў). У выніку тэрытарыяльнай рэформы францускіх рэгіёнаў 2014 году, 1 студзеня 2016 увайшоў разам з Пуату-Шарант і Лімузэнам у склад новаўтворанага рэгіёну Нувэль-Акітэн (Бардо стаў адміністрацыйным цэнтрам усяго гэтага рэгіёну).
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/72/Blason_de_l%27Aquitaine_et_de_la_Guyenne.svg/320px-Blason_de_l%27Aquitaine_et_de_la_Guyenne.svg.png)