![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c6/Monoceros_IAU.svg/langbe-tarask-640px-Monoceros_IAU.svg.png&w=640&q=50)
Адзінарог (сузор’е)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адзінарог (па-лацінску: Monoceros, Mon) — цёмнае сузор’е ў экватарыяльным поясе зорнага неба. Стварэньне сузор’я прыпісваюць галяндзкаму астраному XVII стагодзьдзя Пэтру Плянцыюсу. Адзінарог ляжыць побач з Арыёнам на захадзе, Блізьнятамі на поўначы, Вялікім Псом на поўдні і Гідрай на ўсходзе. Адзінарог таксама мяжуе з Малым Псом і Кармой.
Хуткія факты Лацінская назва, · у родным склоне ...
Адзінарог | |
![]() Сьпіс зорак у сузор’і Адзінарога | |
Лацінская назва | Monoceros |
---|---|
· у родным склоне | Monocerotis |
· скарот | Mon |
Простае ўзьняцьцё | 7,15г |
Схіленьне | −5,74° |
Квадрант | NQ2 |
Плошча | 482 кв. гр. (35-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 32 |
Зорак з плянэтамі | 16 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 0 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 2 |
Найярчэйшая зорка | β Mon (3,76m) |
Найбліжэйшая зорка | Рос 614 (13,3 сьв. г., 4,09 пк) |
Аб’екты Мэсье | 1 |
Мэтэорныя патокі |
|
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +75° і −90°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу лютага. |
Закрыць