Аб’ём
мера трохвымерных аб’ектаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Аб’ём (таксама абсяг, абшар, абыймо, абнім)[1] — ёмістасьць геамэтрычнага цела, г. зн. часткі прасторы, абмежаванай адной або некалькімі замкнёнымі паверхнямі. Ёмістасьць выяўляецца лікам кубічных адзінак, якія складаюцца ў аб’ёме.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Аб’ём (неадназначнасьць).
Хуткія факты Вымернасьць, Адзінкі вымярэньня ...
Аб’ём | |
Вымернасьць | L3 |
---|---|
Адзінкі вымярэньня | |
СІ | м³ |
СГС | см³ |
Закрыць
Прынятыя адзінкі вымярэньня — у СІ і вытворных ад яе — кубічны мэтар, кубічны сантымэтар, літар (кубічны дэцымэтар) і г. д. Пазасыстэмныя — галён, барэль.
Слова «аб’ём» таксама ўжываюць у пераносным значэньні для пазначэньня агульнай колькасьці або бягучай велічыні. Напрыклад, «аб’ём попыту», «аб’ём памяці», «аб’ём працаў».
У выяўленчым мастацтве аб’ёмам завецца ілюзорная перадача прасторавых характарыстак адлюстроўванага прадмета мастацкімі мэтадамі.