Адкры́тае акцы́йнае (акцыянэ́рнае) тавары́ства (ААТ) — арганізацыйна-прававая форма публічнае кампаніі — акцыянэрнага таварыства, акцыі якога могуць вольна распаўсюджвацца шляхам падпіскі або набыцьця-продажу на біржы. ААТ маюць права выпускаць любыя акцыі: імянныя або на прад’яўніка, простыя або прывілеяваныя. Акцыянэры ААТ маюць права адчужаць свае акцыі.
Галоўным кіроўным органам таварыства зьяўляецца сход акцыянэраў.
Беларусь
На канец 2006 году ў Беларусі налічвалася 1664 адкрытыя акцыянэрныя таварыствы[1]. На канец 2010 году іх лік вырас да 1923-х[2]. 21 студзеня 2014 году Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Беларусі паведаміў пра пераўтварэньне 108 рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў у 83 ААТ цягам 2011—2013 гадоў згодна з адпаведным плянам. Пры гэтым, за 2013 год 57 РУПаў пераўтварылі ў 51 ААТ, сярод якіх былі: «Менскі трактарны завод», «Гомсельмаш», «Менскі электратэхнічны завод», «Белавія» і «Менск Крышталь». Таксама ў 2013 годзе ў ААТ пераўтварылі 49 камунальных прадпрыемстваў гарадоў і раёнаў Беларусі[3]. Пры канцы 2015 году налічвалася 2212 ААТ[4].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.