From Wikipedia, the free encyclopedia
Індэкс ГРАУ — умоўнае лічба-літарнае пазначэньне ўзору ўзбраеньня, прысвойваемае адным з Заказвалых упраўленьняў Міністэрства абароны СССР і Расеі.
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Азначнікі ГРАУ былі ўзедзеныя Галоўным артылерыйскім упраўленьнем (ГАУ, цяпер ГРАУ) у 1938 годзе для пазначэньня вырабаў артылерыйскага ўзбраеньня ў нетаемнай перапісцы. Была распрацаваная сыстэма індэксацыі ўзораў узбраеньня (індэксатар).
У 1956 годзе ў сувязі з тым, што індэксатар узору 1938 р. вычарпаў сваю ёмістасьць і не задавальняў патрабаваньню захаваньня дзяржаўнае таемнасьці, а таксама ў сувязі са зьяўленьнем прынцыпова новых тыпаў узбраеньняў, напр. ракетнай тэхнікі, сыстэма зьведала шэраг зьмяненьняў.
Акрамя таго, падобныя па пабудове індэксы пачалі прысвойвацца іншымі Заказвальнымі ўпраўленьнямі: УРАВ ВМФ, УВ ВПС, УВ СПА, УРВ РВСП, ГККАС (цяпер Касьмічныя войскі) і іншымі.
Існуе два асноўныя прынцыпы пабудовы азначнікаў: «старый», ужываны з 1930-х да 1950-х рокаў, і «новыы», што дзейнічае ў цяперашні час.
Згодна «старому» прынцыпу, азначнік узору меў наступны выгляд:
52-П-365
53-О-530А
Першыя дзьве лічбы азначніку пазначаюць аддзел ГАК, да вядзеньня якога адносіцца ўзор. Вядомыя наступныя аддзелы:
Літара, альбо іх спалучэньне, разьмешчаныя пасьля нумара аддзелу, паказваюць на тып узору, так, для аддзелу 52 літараю П абазначаюцца гарматы, літараю М — мінамёты; для аддзелу 53: ОФ — аскепкава-фуґасныя боепрыпасы, БР — бранябойна-трасавальныя й г. д.
Трохзначны нумар у канцы азначніку ўказвае на пэўны ўзор. Пры гэтым, азначнікі «старага» маюць наступныя асаблівасьці: парадкаваньне нумароў у парадку ўзрастаньня калібраў, маса-ґабарытных характарыстык і тыпаў узораў (напрыклад, у аддзеле 52 нумары 351—363 маюць 76-мм гарматы, нумары 365—372 — 85-мм гарматы й г. д.), адпаведнасьць нумароў розных аддзелаў (напрыклад, 56-А-231 — 7,62-мм саманабойны карабін Сіманава (СКС), а 57-Н-231 — нармалізаваны 7,62-мм набой да яго).
Літара ў канцы азначніку пазначае мадыфікацыю ўзору (напрыклад, М — мадэрнізаваны) ці канструктыўную асаблівасьць (напр. для аскепкавых прыстасаў і мінаў (53-О…) літара А пазначае матэрыял корпуса — сталёвы чыгун).
У 1960 р. ГАК стала Галоўным ракетна-артылерыйскім кіраваньнем (ГРАК) і ім быў уведзены «новы» прынцып азначваньня. Згодна яму, азначнік узору мае наступны выгляд:
2А42
3ОФ25
У «новых» азначніках дзьве першыя лічбы, што абазначаюць аддзел ГАК, замененыя на адну, прычым адпаведнасьць захавалася, то бок:
У сувязі са зьяўленьнем новае тэхнікі, перш за ўсё ракетнай, сыстэма пазначэньняў перыядычна перажывала зьмены. Гэтак, калі для пазначэньня раньніх узораў ракетнай тэхнікі выкарыстоўваліся азначнікі існуючых аддзелаў 2, 3, 4, то пазьнейша для ракетаў Сухапутных Войскаў быў уведзены аддзел 9. Таксама, для некаторых ракетаў СВ, да перадачы іх у вядзеньне РВСП, выкарыстоўваўся аддзел 8.
Зьяўленне новых тыпаў Узброеных Сілаў патрабавала ўводзінаў новых сыстэмаў пазначэньняў. Пры гэтым новые Заказвалыя Кіраваньні, у асноўным, выкарыстоўвалі прынцыпы пабудовы «новае» сыстэмы азначваньня ГРАК.
Кіраваньне Ўзбраеньня Войскаў СПА прысвойвала вырабам, што адносяцца да яго вядзеньня, азначнікі з нумарам аддзелу 5, а Кіраваньне ракетнага ўзбраеньня РВСП выкарыстоўвала для сваіх вырабаў ужо існуючы нумар аддзелу 8. Пазьней з УРВ РВСП выдзелілася ГККАС — Галоўнае кіраваньне касьмічных сродкаў, якое пры прысваеньні азначнікаў карысталася нумарам аддзелу 11.
У далейшым, у сувязі з бурным разьвіцьцём новае тэхнікі, УВ СПА, УРВ РВСП і ГККАС увялі новыя аддзелы.
УВ СПА ўвяло аддзел 6, прычым структура азначніку стала «зваротнаю», то бок нумар аддзелу ставіўся ў канцы азначніку, а нумар узору — наперадзе, напр. 48Н6. Варта адзначыць, што выразнага падзелу на тыпы вырабаў з дапамогаю літараў не назіраецца. Гэта характэрна й для аддзелу 5.
УРВ РВСП у цяперашні час прысвойвае азначнікі з нумарам аддзелу 15, а ГККАС выкарыстоўвае нумары аддзелаў 14 і 17.
Існуюць таксама азначнікі з нумарамі аддзелаў 13 і 16. Такія азначнікі прысвойваюцца элемэнтам каітальнага будаўніцтва, электра- і водазабесьпячэньня аб'ектаў РВСП і Касьмічных Войскаў.
Аптычныя й радыёлякацыйныя прылады, сыстэмы кіраваньня
Артылерыйскія гарматы, ракетныя комплексы сухапутных войскаў
Артылерыйскія боепрыпасы, ракеты
Кідальныя зарады артылерыі
Пяхотнае ўзбраеньне
Пехотные боепрыпасы
Ракетное ўзбраеньне
Ракетная тэхніка
Ракетна-касьмічная тэхніка
Ракетна-касьмічная тэхніка
Ракетная тэхніка
Ракетна-касьмічная тэхніка
Падобныя на «старую» сыстэму азначваньня маюць Кіраваньне ракетна-артылерыйскага ўзбраеньня ВМФ і Кіраваньне ўзбраеньня ВПС.
Для боепрыпасаў артылерыі ВМФ выкарыстоўваецца той жа прынцып пабудовы азначніку, за выключэньнем першых дзьвух лічбаў азначніку, замест якіх выкарыстоўваюцца спалучэньні А3 (для боепрыпасаў) ці А4 (для зарадаў). Яшчэ адным адрозьненьнем стаў парадак нумарацыі узораў, які ішоў у парадку зьмяншэньня калібру, то бок большаму нумару адпавядаў меншы калібр.
Са зьяўленьнем ракетнае тэхнікі на ўзбраеньні ВМФ, была ўведзеная новая сыстэма пазначэньняў, якая, аднак, захавала прынцып «старой» сыстэмы азначваньня, згодна зь якой выраба, якія адносяцца да аднаго комплексу, атрымлівалі аднолькавыя ці блізкія нумары, напр.: 4К-75 — БРПЧ Р-29, 4Д-75 — рухавік 1-е прыступкі гэтае ракеты, а 4Д-76 — рухавік 2-й прыступкі. Для гэтай сыстэмы пазначэньняў характэрныя першая лічба 4 і двухзначны нумар.
Пазьней, у сувязі з тым, што вольныя двухзначныя нумары ва ўведзенай сыстэме скончыліся, была ўведзеная сыстэма азначваньня, у якой былі зьмененыя першая лічба (3) і шэраг значэньняў літараў. Калі ў раньняй сыстэме ракеты пазначаліся 4К… (напр. 4К-44), то ў позьняй — 3М… (напр. 3М-80).
Кіраваньне ўзбраеньня ВПС да сярэдзіны 1950-х рокаў выкарыстоўвала замест дзьвух лічбаў у пачатку азначніку адну, ад 2 да 8. Лічба зазначала тып ўзбраеньня, напр. для бомбавага ўзбраеньня выкарыстоўваліся лічбы 7 і 8. У астатнім, структура азначнікаў паўтарала структуру «старой» сыстэмы ГАК. У далейшым, УВ ВПС ўвяло новую сыстэму пазначэньняў, у якой першую лічбу замянілі на 9, напр. 9-А-624. У новай сыстэме былі наступныя асаблівасьці: элемэнты, што ўваходзяць у склад галаўнога выраба, атрымлівалі аднолькавыя нумары; галаўны выраб атрымліваў азначнік тыпу 9-А…, а ўваходныя ў яго склад элемэнты — іншыя літары альбо іх спалучэньні. Пры гэтым тып (ракетнае, артылерыйскае ці бомбавае ўзбраеньне) у азначніку галаўнога выраба не адлюстроўваўся.
Азначнікі «старое» сыстэмы ГАК і УВ ВПС прысвойваліся вырабам пры прыняцьці на ўзбраеньне. Упершыню азначнік публікаваўся ў рртылерыйскім часопісе НТК ГАК. У выпадку замены ўзору на новы, але які блізкі па характарыстыках, азначнік захоўваўся. Так было, напрыклад, пры замене фуґаснае авіябомбы ФАБ-250св на авіябомбу мадэлі 1943 р. ФАБ-250М43. Азначнік абедзвюх узораў 7-Ф-325.
«Новыя» індэксы прысвойваліся на этапе падпісаньня тэхнічных заданьняў на ОКП па стварэньні адпаведных узораў. У шэрагу выпадкаў узоры, што праектаваліся не паступалі на ўзбраеньне, аднак індэксы такіх узораў больш не выкарыстоўваліся. Таксама, падчас зацьвярджэньня тэхнічных заданьняў, узору прысвойваўся шыфр.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.