Ідэнтычнасьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ідэнты́чнасьць — самавызначэньне асобы, індывіда, асэнсаваньне свайго месца ў прасторы і часе.
У ідэнтычнасьці Поль Рыкёр бачыць тры прычыны нетрываласьці, якая праяўляецца ў ненадзейнасьці адказаў на пытаньне “што?”:
- Няпростыя адносіны да часу. Гэта першасная цяжкасьць, якая апраўдвае зварот да памяці, як да часовага складніка ідэнтычнасьці з ацэнкай сапраўднага і плянаваньнем будучыні.
- Пагроза сутыкненьня з іншым.
- Спадкаваньне гвалту.