нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
«АптыКурс» — нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя Беларусі, заснаваная ў жніўні 1993 году ў якасьці «Абсалютбанку», што існавала да жніўня 2023 году.
Тып | закрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Усё стала прасьцей |
Заснаваная | 9 жніўня 1993 (31 год таму) |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менск |
Адрас | Першамайскі раён, прасп. Незалежнасьці, д. 95 |
Закрытая | 24 ліпеня 2023[1] |
Ключавыя фігуры | Барыс Чарэднік (старшыня праўленьня)[2] |
Галіна | сфэра паслугаў |
Паслугі | банкаўскі рахунак, валютны абмен, грашовы перавод, давернае кіраваньне, інкасацыя, уклад |
Абарачэньне | 31 061 млн рублёў (2009 год; 14 451 тыс $) |
Апэрацыйны прыбытак | 69,744 млн рублёў (2013) |
Чысты прыбытак | -1,685 млн рублёў (2013[3]; 1880 тыс $[4]) |
Аўдытар | «Grant Thornton» |
Асноўны акцыянэр ТАА «Інтэрсэрвіс» (99,64%).
Адрэса : Менск, праспэкт Незалежнасьці, 95.
Асноўныя акцыянэры: ТАА «Інтэрсэрвіс» (Беларусь, 99,64%), іншыя (0,36%)[5].
Мае 5 цэнтраў банкаўскіх паслугаў, філію «Крэда», разьлікова-касавы цэнтар, 28 касаў, 8 пунктаў абмену валюты[6].
МФА 153001898, УНП 100331707.
S.W.I.F.T.: ABLT BY 22.
Рэгістрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэгістры № 100331707
Тэлекс: 252696 ABSOL BY.
Пачаткам існаваньня «Абсалютбанку» лічыцца 9 жніўня 1993 году, калі паміж заснавальнікамі была падпісана дамова пра сумесныя дзеяньні па стварэньні камэрцыйнага банку. 29 сьнежня 1993 году Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь была праведзена рэгістрацыя камэрцыйнага банку «Абсалютбанк» і, у адпаведнасьці з арт. 4 Закона Рэспублікі Беларусь «Пра банкі і банкаўскую дзейнасьць у Рэспубліцы Беларусь» была выдадзена ліцэнзія на ажыцьцяўленьне банкаўскіх апэрацыяў[7]. 19 красавіка 1994 году быў зарэгістраваны таварны знак «Абсалютбанку», а 5 сьнежня атрымана ліцэнзія на ажыцьцяўленьне апэрацыяў у іншаземнай валюце. 22 сьнежня 1994 году была зарэгістравана першая філія «Абсалютбанку» ў Берасьці. 20 сакавіка 1995 году банк атрымаў ліцэнзію на ажыцьцяўленьне пасрэдніцкай, камэрцыйнай і кансультацыйнай дзейнасьці на рынку каштоўных папераў, а 1 сьнежня 1996 году ліцэнзію на ажыцьцяўленьне дзейнасьці дэпазытарыя.
30 сакавіка 2000 году адбылася рэарганізацыя прававога статуту банку з таварыства з абмежаванай адказнасьцю ў закрытае акцыянэрнае таварыства. 12 сакавіка 2003 году Кіраўніцтва Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь зацьвердзіла Пастанову аб адклікаьні ў «Абсалютбанка» з 20 сакавіка 2003 году дазволу на прыцягненьне ва ўклады сродкаў фізычных асобаў у сувязі зь невыкананьнем эканамічнага нарматыву ўласнага капіталу, які складаў 10 мільёнаў эўра[8]. Каб вярнуць страчаны дазвол на прыцягненьне ўкладаў, у 2003 годзе было выпушчана ў абарачэньне рэкордная колькасьць акцыяў «Абсалютбанку», дзякуючы чаму ўстаўны капітал павялічыўся ў пяць разоў.
3 7 сьнежня 2003 году ЗАТ «Абсалютбанк» стаў паўнапраўным карыстальнікам і ўдзельнікам міжнароднай сыстэмы ажыцьцяўленьня ўзаемаразьлікаў S.W.I.F.T. 8 жніўня 2005 году быў адчынены цэнтар банкаўскіх паслугаў у Горадні, які 1 сакавіка 2008 году быў пераўтвораны ў самастойнае структурнае падразьдзяленьне. 12 чэрвеня 2008 году банк пашырыў ліцэнзію на ажыцьцяўленьне банкаўскай дзейнасьці для выпуску ў абарачэньне банкаўскіх плястыкавых картак[9].
10 сьнежня 2009 году адбыўся напад на пункт абмену валюты, які належаў «Абсалютбанку» і разьмяшчаўся каля ўнівэрсаму «Аўтазаводскі» ў Менску[10]. У выніку нападу была забіта касірка абменнага пункту Тацьцяна Пятрова[11]. Амаль праз тыдзень, 18 сьнежня 2009 году, адбыўся напад на іншы абменны пункт «Абсалютбанку», каля ўнівэрсальнай крамы «Цэнтральны» на праспэкце Незалежнасьці ў Менску[12].
У кастрычніку 2014 кіпрскія ўласьнікі прадалі банк беларускай кампаніі ТАА «Інтэрсэрвіс»[13]. Статутны фонд складаў 63 306,4 млн руб. (2014)[14].
На канец сьнежня 2020 году 2 дэпутаты Вярхоўнай Рады Ўкраіны захоўвалі ў «Абсалютбанку» некалькі млн даляраў ЗША і эўра. Тарас Казак меў на рахунках каля 8,8 млн эўра і 8,2 млн даляраў, а Віктар Медзьвядчук і ягоная жонка — 9,5 млн эўра. За студзень—сакавік 2021 году сродкі кліентаў у банку павялічыліся на 70 млн рублёў. Але за красавік—верасень 2021 году колькасьць сродкаў на рахунках скарацілася на 2/3 (на 120 млн рублёў) да 73,3 млн рублёў. У выніку «Абсалютбанк» апусьціўся на 20-е месцаў сярод камэрцыйных банкаў Беларусі паводле памеру актываў[15].
5 ліпеня 2022 году банк зьмяніў назоў на ЗАТ «АптыКурс НКФА»[lower-alpha 1], а юрыдычны статус — на нябанкаўскую крэдытна-фінансавую арганізацыю(en)[17][18][19]. 8 жніўня 2023 году Нацыянальны банк Беларусі ухваліў Пастанову № 283 аб адкліканьні ў «АптыКурса» дазволу на банкаўскую дзейнасьць на падставе рашэньня ад 24 ліпеня агульнага сходу акцыянэраў «АптыКурса» пра закрыцьцё прадпрыемства[20].
9 жніўня 2021 году «Абсалютбанк» быў унесены ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША як банк ТАА «Інтэрсэрвіс», якім валодае Мікалай Верабей(ru), беларускі прадпрымальнік з чорнага сьпісу Эўразьвязу, а таксама санкцыйных сьпісаў Канады й Вялікабрытаніі, знаходжаньне якога ў бліжэйшым атачэньні Аляксандара Лукашэнкі прыносіць дывідэнды Варабею й яго кампаніям[21][22].
18 жніўня 2021 году банк спыніў пераводы грошай у замежнай валюце, акрамя расейскай, у тым ліку праз «Western Union(en)», выдачу й абслугоўваньне картак сыстэмы «VISA(uk)»[23]. У сакавіку 2022 году банк быў даданы ў санкцыйны сьпіс Канады[24].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.