Мэта-Ві́кі (анг. Meta-Wiki) — дапаможны вікі-сайт для праектаў Фундацыі «Вікімэдыя».
Мэта-Вікі Meta-Wiki | |
Тып | дапаможны |
---|---|
Даступныя мовы | беларуская і 147 іншых[1] |
Уладальнік | Фундацыя «Вікімэдыя» |
Аўтар | Джымі Ўэйлз |
Пачатак працы | 9 лістапада 2001 (22 гады таму) |
Камэрцыйны? | не |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Прыбытак | няма |
meta.wikimedia.org |
Першапачаткова створаны ў лістападзе 2001 году як па-ангельску: Meta-Wikipedia, у цяперашні час сайт выконвае некалькі розных роляў:
- Абмеркаваньне ўсіх праектаў Вікімэдыя, у прыватнасьці абмеркаваньне правіл.
- Форум для асабістых эсэ, якія не абавязкова падпарадкоўваюцца НПГ.
- Месца для арганізацыі і падрыхтоўкі напаўненьня, для абмеркаваньня міжмоўных праблем.
- Месца для каардынацыі распрацоўкі.
- Кіраўніцтва па выкарыстаньні MediaWiki (хоць такія кіраўніцтвы зьбіраюцца перанесьці на сайт MediaWiki.org, таксама пабудаваны на прынцыпе вікі).
Мэта-вікі ў цяперашні час служыць адным з галоўных месцаў для абмеркаваньняў вікімэдыстаў (уключаючы вікіпэдыстаў), у ліку іншых сродкаў зносін можна назваць сьпісы рассыланьня, IRC-каналы, старонкі абмеркаваньня пэўных артыкулаў і карыстачоў. Падобна каналам IRC, Мэта-вікі — незалежны і аўтаномны праект, са сваімі ўласнымі правіламі, адрознымі ад правіл моўных разьдзелаў Вікіпэдыі.
Першапачаткова ўсе дыскусіі вяліся на ангельскай мове, але, пасьля мадэрнізацыі рухавіка MediaWiki, Мэта-вікі стала шматмоўным форумам абмеркаваньня, які выкарыстоўваецца усімі моўнымі супольнасьцямі Вікімэдыя.
Крыніцы
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.