From Wikipedia, the free encyclopedia
International karate association, Inc. (Kokusai karatedo kyokai) — зарэгістраваная ў Токіё (Японія) ў 1953 годзе. Асноўнай мэтай International karate association стала распаўсюджваньне традыцыйнага японскага каратэ й стылю Gosoku Ryu (Хуткі / Жорсткі стыль) у прыватнасьці, створанага Сокэ Кубота Такаюкі.
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
International karate association | |
Kokusai karatedo kyokai | |
Дэвіз |
Each seek perfection of character! Each be faithful! Each endeavor! Each respect others! Each refrain from violent behavior! |
---|---|
Дата ўтварэньня | 1953 |
Месцазнаходжаньне | ЗША |
Прэзыдэнт | Сокэ Кубота Такаюкі |
Soke Dai | Джэймс Каан |
Віцэ-прэзыдэнт | Тэа Кубота |
Дырэктар | Кёсі Куратомі |
У 1953 годзе Сокэ Кубота Такаюкі зарэгістраваў Kokusai karatedo kyokai (International karate association) у Ханэда (Токіё).
У 1964 годзе Сокэ Кубота перамясьціў штаб-кватэру International karate association у ЗША і сабраў таленавітых маладых вучняў, якія пасьля сфармавалі ядро амэрыканскай галіны International karate association.
Да 1971 году додзё International karate association былі адкрыты ў 9 краінах.
У 1978 годзе адбыўся першы Soke kubota world cup karate championship.
У 1980 годзе адбыўся першы International karate association world cup karate championship; чэмпіён Вал Міялавіч.
У 1982 годзе ў Менску адчынена додзё International karate association у Беларусі, заснавальнікам і кіраўніком якой стаў Андрэй Сяргеевіч Вядзернікаў.
Да 1990 году International karate association была прадстаўлена ў 32-х краінах сьвету.
У 1993 годзе адчынена додзё International karate association у Віетнаме.
Да 1994 году International karate association была прадстаўлена ў 42 краінах сьвету.
У 1996 годзе ў Armenian Karate Federation ў Ерэване была створана галіна International karate association-Armenia — кіраўнік Грыгар Міхаэлян, а ў 1997 годзе яна была зарэгістраваная ў International karate association.
У 2000 годзе, 8-9 ліпеня ў Лос-Анджэлесе (Каліфорнія, ЗША) адбыўся Millennium international karate association world cup karate championship; гранд чэмпіён: International Grand Champion Кёсі Куратомі ў кумітэ (супэрцяжкая вага) і ката weapons (са зброяй)
Да 2004 году International karate association была прадстаўлена ў 52 краінах сьвету.
4—6 траўня 2012 году ў Менску адбыліся спаборніцтвы па каратэ Euro stars’2012 karate championship in Belarus, міжнародныя сэмінары/майстар клясы, сьвяткаваньне 30-годзьдзя адкрыцьця Сіханам Вядзернікавым додзё ў Беларусі пад кіраўніцтвам Сокэ Кубота Такаюкі.
На сёньняшні дзень International karate association мае прадстаўніцтва ў больш чым 60 краінах сьвету і стала пашыраецца.
Пад кіраўніцтвам Сокэ Кубота International karate association дамаглася шырокага прызнаньня ў сьвеце баявых мастацтваў, а таксама ўнесла значны ўклад у сыстэму турніраў. Прадстаўнікі International karate association пастаянна становяцца пераможцамі турніраў каратэ, якія арганізуюцца International і Los Angeles Police Olympics. Таксама прадстаўнікі International karate association удзельнічаюць і перамагаюць і ў іншых шматлікіх турнірах.
У сваім каліфарнійскім додзё ў Лос-Анджэлесе Сокэ Кубота, нараўне з паліцэйскай тэхнікай, выкладае клясычнае каратэ. І хаця большасьць яго студэнтаў — паліцыянты, Сокэ Кубота кажа, што яго навучаньне даступна кожнаму.
«У маім Додзё вы можаце сустрэць кіназорак, рэжысэраў, адвакатаў, сакрэтных агентаў і нават вулічных байцоў. Многія зь іх — вучні іншых высакаклясных інструктараў ў розных стылях каратэ, такіх як Сётокан, Годзю-рю, Сіто-рю і да т. п. з розных краін. Я думаю, іх прыцягвае шматбаковасьць таго, што я выкладаю. А калі шчыра, галоўнай прычыны я не ведаю. Думаю, адзіная рэч, якой я іх забясьпечваю: лепшая трэніроўка з таго, што я ўмею, і мая добразычлівасьць. Я веру, з усіх шляхоў гэты галоўны.» — Сокэ Кубота Такаюкі
Гэта — накід артыкула пра каратэ. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.