Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Інтэрфакс» — расейскае прыватнае інфармацыйнае агенцтва, заснаванае за часамі СССР у ліпені 1989 году.
«Інтэрфакс» | |
рас. «Интерфакс» | |
Тып | закрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | ліпень 1989 |
Заснавальнікі | Міхаіл Камісар |
Уласьнікі | Mikhail Komissar[d] |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Масква (Расея) |
Ключавыя фігуры | Міхаіл Камісар |
Галіна | інфармацыйнае агенцтва |
Прадукцыя | навіны |
У 1994—2021 гадох мела падразьдзяленьне ў Беларусі.
У склад агенцтва ўваходзяць галіновыя службы «Інтэрфакс-АВН», «Інтэрфакс-АГІ», «Інтэрфакс-АКІ», «Інтэрфакс-АНІ», «Інтэрфакс-АФІ», «Інтэрфакс-Дылінг», «Інтэрфакс-Тэлеком». Агенцтва мае падразьдзяленьні ў 7 з 8 фэдэральных акругаў Расеі, акрамя Паўночна-Каўкаскай. Таксама мае падразьдзяленьні ў такіх краінах, як Азэрбайджан, Ангельшчына, Беларусь, ЗША, Казахстан, Кітай, Нямеччына, Польшча, Украіна.
Па паведамленьнях СМІ ад красавіка 2007 году інфармацыйная група «Interfax» набыла 90% акцыяў інфармагенцтва «Финмаркет». Па інфармацыі «Газета.Ru», кампанію пачалі рыхтаваць да продажу яшчэ ў 2006 годзе, для чаго была праведзеная ацэнка бізнэсу. Па выніках гэтай ацэнкі кошт «Финмаркет» склаў парадку 7 мільёнаў даляраў ЗША. Аднак і «Interfax», і «Финмаркет» сьцьвярджаюць, што сума пагадненьня амаль у два разы менш за гэтую лічбу.[1]
10 красавіка 1994 году агенцтва стварыла падразьдзяленьне ў Беларусі, што ў 2009 годзе налічвала больш за 70 супрацоўнікаў[2]. 1 студзеня 2022 году інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс-Захад» спыніла сваю дзейнасьць у Беларусі «ў сувязі са зьменамі, унесенымі ў Закон аб сродках масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь у траўні 2021 году». Пасьля адпаведных паправак у Закон заснавальнікам СМІ ў Беларусі ня можа выступаць замежная юрыдычная асоба, а таксама замежны грамадзянін або асоба без грамадзянства. Акрамя гэтага, ім ня можа быць юрыдычная асоба, у якой 20 або больш % паёў валодаюць замежная дзяржава або замежныя грамадзяне. Супрацоўнікі «Інтэрфакса-Захад» пры закрыцьці пераўладкаваліся ў камунікацыйнае агенцтва «Драйв-мэдыя» і на партал «Смарт Прэса»[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.