From Wikipedia, the free encyclopedia
Залата́я ко́тка, таксама залатая афрыканская котка (Caracal aurata) — драпежны сысун сямейства каціных.
Залатая котка | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Атрад | Драпежныя (Carnivora) |
Сямейства | Каціныя (Felidae) |
Падсямейства | Малыя каты (Felinae) |
Род | Каракалы (Caracal) |
Від | Залатая котка |
Бінамінальная намэнклятура | |
Caracal aurata (Temminck, 1827) | |
Арэал | |
Арэал | |
Залатая котка жыве ў трапічных дажджавых лясах Экватарыяльнай Афрыкі, трапляецца ад Сэнэгалу да паўночнай Анголы і ад Конга на захадзе да паўднёвай Кеніі на ўсходзе. Асноўная яе папуляцыя жыве ў басэйне Конга і на вакольных тэрыторыях.
Удвая большая за свойскую котку. Даўжыня цела 0,9—1,2 м, доля хваста 2/7—1/3 агульнай даўжыні; вышыня ў карку — 38—50 см. Вага самцоў у сярэднім — 11—14 кг; адзіная ўзважаная саміца важыла 6,2 кг. Вушы закругленныя, звонку цёмныя; галава маленькая.
Profelis aurata — таксанамічная інфармацыя
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.