Remove ads
род сысуноў From Wikipedia, the free encyclopedia
Calomyscus — адзіны род сямейства Calomyscidae клясы сысуноў; ўключае 8 сучасных відаў[1]. Яны насяляюць такія краіны: Сырыя, Азэрбайджан, Іран, Туркмэністан, Аўганістан і Пакістан. Яны жывуць на камяністых ўзгорках, і схілах, пакрытых вечназялёнымі дубамі, на вышынях ад 400 да 3500 мэтраў. Выкапныя рэшткі вядомыя ад позьняга міяцэну[2][3].
Calomyscus | |
від роду Calomyscus | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Грызуны (Rodentia) |
Падатрад | Myomorpha |
Сямейства | Calomyscidae Vorontsov and Potapova, 1979 |
Род | Calomyscus |
Бінамінальная намэнклятура | |
Calomyscus Thomas, 1905 | |
Даўжыня ад носа да хваста складае 61–98 мм, даўжыня хваста 72–102 мм, маса ад 15 да 30 грамаў. Відавочны плоцевы дымарфізм адсутны. Вушы вялікія і відныя. Валасяны полаг тонкі і мяккі; сьпінная паверхня ружаватая, пясочная альбо шэра-карычневая, а лапы і жывот белыя. Верх хваста цёмны, а спод белы, ён пакрыты густой поўсьцю і мае пучок на кончыку[2][3].
Прадстаўнікі сямейства актыўныя круглы год. Улетку яны строга начныя, але актыўныя ў любы час дня і ночы восеньню і зімой. Яны ніколі не здабываюць корм далёка ад шчыліны скалы, дзе яны могуць хутка знайсьці прытулак. Яны ня вельмі сацыяльныя, аднак часам гняздуюцца ў адных і тых жа скальных расколінах альбо туляцца разам, дзе цяпло. Насеньне складае асноўную частку дыеты, але яны ядуць таксама кветкі і лісьце, акрамя таго вусякоў і падлу[2][3].
Сямейства Calomyscidae
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.