ATR (тэлеканал)
From Wikipedia, the free encyclopedia
ATR — украінскі тэлеканал, раней быў адным з трох тэлеканалаў Крыму, нароўні зь Першым Крымскім і Lâle, праграмы якога выходзяць у этэр на крымскататарскай мове. 35% вяшчаньня каналу вядзецца на крымскататарскай мове, 30% — на ўкраінскай, 20% — на расейскай, 15% — на турэцкай мове з украінскімі субтытрамі. Асноўнай мэтавай аўдыторыяй тэлеканала зьяўляецца крымскататарское насельніцтва Крыма і сьвету.
Дэвіз тэлеканалу: «Пра Ўсход для Захаду і пра Захад для Ўсходу»[1].
Гісторыя
Тэлеканал пачаў працу 1 верасьня 2006 году на 27 канале ў Сімфэропалі. У 2012 годзе пачаў трансьлявацца 24 гадзіны на суткі на спадарожніку Astra. Колькасьць супрацоўнікаў павялічылася з 30 да 200[2]. Аўдыторыя каналу складае каля 5 млн гледачоў[3].
Падчас крымскага крызысу 2014 году тэлеканал выступаў за тэрытарыяльнае адзінства Ўкраіны[4]. ATR вёў жывыя трансьляцыі зь месца падзеяў ў Крыму[5].
У жніўне 2014 году група дэпутатаў Дзяржаўнай Рады Рэспублікі Крым патрабавала пазбавіць акрэдытацыі карэспандэнта ATR Шаўкета Наматулаева за тое, што той ня ўзьняўся падчас выкананьня гімну Расеі[6]. У лістападзе 2014 году Нацыянальнная рада Ўкраіны па пытаньнях тэлебачаньня і радыётрансьляцый заклікала правайдэраў рэтрансьляваць ATR[7]. 3 лістапада 2014 году канал быў ўзнагароджаны прэміяй імя Ісмаіла Гаспрынскага ў вобласьці журналістыкі і абароны правоў чалавека ў намінацыі «Тэлебачаньне цюрскага сьвету»[8].
26 студзеня 2015 году ў будынку тэлеканалу адбыліся вобшукі супрацоўнікамі паліцыі і АМАПу[9]. Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы і Міністэрства замежных справаў Турэччыны асудзілі вобшукі на ATR[10][11].
Закрыцьцё
19 сакавіка 2015 году кіраўнік Рэспублікі Крым Сяргей Аксёнаў заявіў, аб тым, што кіраўніцтву канала праясьніцца, што нагнятаць абстаноўку і выклікаць у насельніцтва пачуцьцё напружанасьці, зьвязанае з тым, што канал дае надзею на вяртаньне Крыму ў склад Украіны, падбухторваючы іншых людзей да дзеяньняў, кажучы, што пасьля расправяцца з тымі, хто атрымаў расейскія пашпарты, у цяперашні паўваенны час недапушчальна[12].
25 сакавіка 2015 году на ATR пачаўся тэлемарафон «Не забівайце ATR!», так як Раскамнагляд адмовіў тэлеканалу ў рэгістрацыі па расейскім заканадаўстве[13]. У этэры ATR зьявіўся гадзіньнік, які адлічваў час да спыненьня вяшчаньня.
1 красавіка 2015 году ў 00:00 тэлеканал спыніў вяшчаньне з-за неатрыманьня перарэгістрацыі. Разам зь ім спынілі працу дзіцячы тэлеканал «Ляле», радыёстанцыі «Мэйданы-ФМ» і «Лідэр», якія ўваходзяць у інфармацыйны холдынг ATR[14].
Гэта выклікала хвалю абурэньня ў сьвеце. Пазьней расейскія ўлады тлумачылі закрыцьцё не палітычным чыньнікам, а тым, што кіраўніцтва каналу не падало патрэбныя дакумэнты для перарэгістрацыі, а патрэбная мыта за перарэгістрацыю была заплачана на няправільны рахунак[15].
Аднаўленьне дзейнасьці
17 чэрвеня 2015 тэлеканал аднавіў вяшчаньне, трансьлюючы свае праграмы з Кіеву[16][17]. У Крыме канал даступны толькі па спадарожнікавым тэлебачаньні. Старшыня расейскага камітэту па інфармацыйнай палітыцы, сувязі і масавых камунікацыях Крыму Сяргей Шувайнікаў заявіў, што журналісты тэлеканала будуць несьці крымінальную адказнасьць за зьмест матэрыялаў, у выпадку іх неадпаведнасьці законам РФ[18].
Крыніцы
Вонкавыя спаслыкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.