Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў (па-ангельску: Association of Tennis Professionals) — арганізацыя, створаная ў 1972 годзе для абароны і прадстаўніцтва інтарэсаў прафэсійных гульцоў у тэніс. Спартоўкі-тэнісісткі ўваходзяць у Жаночую тэнісную асацыяцыю. Сёньня ATP зьяўляецца арганізатарам і саўладальнікам найболей значнага цыклю тэнісных турніраў ATP-тур (ATP-tour).

Турніры

ATP-тур складаецца з турніраў пяці катэгорыяў:

  1. Кубак Мастэрз (праводзіцца сумесна з ITF).
  2. Сэрыя Мастэрз (з 2009 году — ATP 1000).
  3. International Series Gold Tournaments (з 2009 году — ATP 500).
  4. International Series Tournaments (з 2009 году — ATP 250).
  5. Challenger Tournaments.

Першыя чатыры катэгорыі турніраў зьяўляюцца афіцыйнымі спаборніцтвамі туру, пятая катэгорыя — турніры ўзроўню ATP Challenger Series прызначаныя для тэнісістаў-пачаткоўцаў. Перамогі ў іх ня лічацца «тытуламі» ATP і яны не ўваходзяць у асноўны каляндар туру. Турніры Вялікага шлема хоць і ўлічваюцца ў календары ATP-туру і маюць максымальную вагу пры падліку Рэйтынгу ATP, не належаць ATP і фармальна не зьяўляюцца часткай туру. Турніры цыкляў Satellite tournaments і Futures Tournaments служаць пачатковай прыступкай у спаборніцтвах прафэсійнага ўзроўню, іх вынікі ўлічваюцца ў Рэйтынгу ATP, але яны таксама не ўваходзяць у ATP-тур і праводзяцца Міжнароднай фэдэрацыяй тэнісу.

Акрамя індывідуальных спаборніцтваў пад эгідай ATP штогод разыгрываецца Камандны кубак сьвету (па-ангельску: World Team Cup). У ім прымаюць удзел каманды 8 краін, спартоўцы якіх паказалі найлепшыя сумарныя вынікі ў Рэйтынгу ATP за папярэдні год.

Асацыяцыя таксама праводзіць цыкль спаборніцтваў для вэтэранаў — Тур чэмпіёнаў (па-ангельску: Tour of Champions); у турнірах гэтай сэрыі прымаюць удзел найболей услаўленыя гульцы мінулых гадоў.

Сэзон ATP прыкладна адпавядае каляндарнаму году, першыя спаборніцтвы туру праводзяцца ў пачатку студзеня, завяршальны турнір — Кубак Мастэрз у лістападзе. Сьнежань лічыцца вакацыйным месяцам.

Рэйтынг ATP

ATP вядзе дзьве раўналежныя, якія абнаўляюцца штотыдзень сыстэмы падліку рэйтынгу гульцоў: Гонка ATP (па-ангельску: ATP Race) і Табель аб рангах ATP (па-ангельску: ATP Ranking). Кожнаму спартоўцу залічваецца максімум 18 лепшых вынікаў паказаных на турнірах цягам сэзону. Кубак Мастэрз улічваецца ў якасьці 19-га турніру васьмі спартоўцам, якія атрымалі права ў ім удзельнічаць.

Тэнісістам, якія мелі ў адпаведнасьці з Табелем аб рангах права гуляць на турнірах Вялікага шлема і турнірах сэрыі ATP Masters вынікі гэтых турніраў улічваюць у абавязковым парадку, нават у выпадку адмовы ад удзелу ў спаборніцтве, па-за залежнасьцю ад чыньнікаў (у такім разе залічваецца нуль ачкоў).

Гонка ATP

ATP Race адлюстроўвае вынікі выступу спартоўца ў бягучым сэзоне, і ўсе гульцы па-за залежнасьцю ад папярэдніх заслуг пачынаюць гонку з нуля ачкоў. Па канчатку сэзону лепшыя гульцы і пары, якія занялі першыя восем месцаў у гонцы, атрымліваюць права на ўдзел у завяршальным турніры Кубак Мастэрз.

Чэмпіёны Гонкі ATP

Больш інфармацыі Год, Чэмпіён ...
ГодЧэмпіёнВынік
2000Сьцяг Бразыліі Густава Куэртэн839
2001Сьцяг Аўстраліі Лейтан Г’юіт897
2002Сьцяг Аўстраліі Лейтан Г’юіт (2)873
2003Сьцяг ЗША Эндзі Родык907
2004Сьцяг Швайцарыі Роджэр Фэдэрэр1267
2005Сьцяг Швайцарыі Роджэр Фэдэрэр (2)1345
2006Сьцяг Швайцарыі Роджэр Фэдэрэр (3)1674
2007Сьцяг Швайцарыі Роджэр Фэдэрэр (4)1436
Закрыць

Налічэньне ачкоў у Гонцы ATP

Больш інфармацыі Катэгорыя турніру, Прызавы Фонд ...
Катэгорыя турніруПрызавы ФондWFSFQFR16R32R64R128Дад. ачкі
за кваліфікацыю
Турніры Вялікага шлема20014090503015713
Сэрыя Мастэрз1007045251571(3)(1)3
International Series Gold$1 000 000604227155312
International Series Gold$800 000503522125312
International Series$1 000 000503522125312
International Series$800 000453120114212
International Series$600 00040281810311
International Series$400 0003524158311
Кубак Мастерс150
максымум
20 за кожны выйграны матч адборачнага этапу,
40 за выйгрыш у паўфінале, 50 за перамогу ў фінале
Закрыць

За кваліфікацыю налічаецца толькі 1 ачко, калі сетка турніру больш за 32 удзельнікі ў International Series або 64 у Сэрыі Мастэрс.

Табель аб рангах ATP

Табель аб рангах ATP улічвае выступы спартоўца за апошнія 52 тыдні. Пазыцыя ў табелі аб рангах вызначае права на ўдзел у турнірах розных катэгорыяў і месца ў турнірнай сетцы. Ганаровыя «тытулы» першай, другой, трэцяй і г. д. ракеткі міру таксама прынята прысвойваць у адпаведнасьці з табелем аб рангах.

Першыя ракеткі сьвету

Першыя ракеткі сьвету, паводле табеля аб рангах з моманту яго ўвядзеньня ў 1973 годзе:

Больш інфармацыі #, Спартовец ...
#СпартовецКраінаДатаКолькасьць тыдняў
1Іліе НастасеСьцяг Румыніі23 жніўня 197340
2Джон НьюкамбСьцяг Аўстраліі3 чэрвеня 19748
3Джымі КонарзСьцяг ЗША29 ліпеня 1974268
4Б’ёрн БоргСьцяг Швэцыі23 жніўня 1977109
5Джон МакінройСьцяг ЗША3 сакавіка 1980170
6Ян ЛэндлСьцяг Чэхіі28 лютага 1983270
7Матс ВіляндэрСьцяг Швэцыі12 верасьня 198820
8Стэфан ЭдбэргСьцяг Швэцыі13 жніўня 199072
9Барыс БэкерСьцяг Нямеччыны28 студзеня 199112
10Джым Кур’еСьцяг ЗША10 лютага 199258
11Піт СампрасСьцяг ЗША12 красавіка 1993286
12Андрэ АгасіСьцяг ЗША10 красавіка 1995101
13Томас МустэрСьцяг Аўстрыі12 лютага 19966
14Марсэлё РыясСьцяг Чылі30 сакавіка 19986
15Карлас МояСьцяг Гішпаніі15 сакавіка 19992
16Яўген КафэльнікаўСьцяг Расеі3 траўня 19996
17Патрык РафтэрСьцяг Аўстраліі26 ліпеня 19991
18Марат СафінСьцяг Расеі20 лістапада 20009
19Густава КуэртэнСьцяг Бразыліі4 сьнежня 200043
20Лейтан Г’юітСьцяг Аўстраліі19 лістапада 200180
21Хуан Карляс ФэрэраСьцяг Гішпаніі8 верасьня 20038
22Эндзі РодыкСьцяг ЗША3 лістапада 200313
23Роджэр ФэдэрэрСьцяг Швайцарыі2 лютага 2004238
24Рафаэль НадальСьцяг Гішпаніі18 жніўня 20081
Закрыць

Налічэньне ачкоў у Табелі аб рангах ATP

Больш інфармацыі Катэгорыя турніру, Прызавы фонд ...
Катэгорыя турніруПрызавы фондWFSFQFR16R32R64R128Дад. ачкі
за кваліфікацыю
Турніры Вялікага шлема10007004502501507535515
Сэрыя Мастэрз50035022512575355(15)(5)15*
International Series Gold$1 000 000300210135752515510*
International Series Gold$800 000250175110602515510*
International Series$1 000 000250175110602515510*
International Series$800 000225155100552010510*
International Series$600 00020014090501555
International Series$400 00017512075401555
Challenger$150 000+З1007045231023
Challenger$150 00090634021913
Challenger$125 00080563619813
Challenger$100 00070493116713
Challenger$75 00060422714613
Challenger$37 500+З55382413512
Challenger$50 00050352212512
Futures$15 000+З2416841
Futures$15 0001812631
Futures$10 000128421
Кубак Мастэрз750
максымум
100 за кожны выйграны матч адборачнага этапу,
200 за выйгрыш у паўфінале, 250 за перамогу ў фінале
Закрыць

+З: Турнір аплачвае сутачныя ў дадатак да прызавога фонду

За кваліфікацыю налічаецца толькі 5 ачкоў, калі сетка турніру больш за 32 удзельнікі ў International Series або 64 у Tennis Masters Series.

Кіроўныя органы і арганізацыйная структура

Вышэйшым кіроўным органам асацыяцыі зьяўляецца савет дырэктараў. Агульная колькасьць дырэктараў шэсьць, тры зь іх абіраюцца саветам гульцоў, тры — саветам арганізатараў турніраў, такім чынам дасягаецца парытэтнае прадстаўніцтва інтарэсаў тэнісістаў і ўладальнікаў турніраў.

Апэратыўнае кіраваньне ажыцьцяўляе Прэзыдэнт ATP, з студзеня 2006 году гэты пост займае Эцьен дэ Вілер (па-ангельску: Etienne de Villers).

Глядзіце таксама

  • Жаночая тэнісная асацыяцыя

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.