архаічная кірылічная літара From Wikipedia, the free encyclopedia
Ꚛ, ꚛ (перакрыжава́нае о; курсіў: Ꚛ ꚛ) — былая літара кірылічнага альфабэту.
Літара кірыліцы перакрыжаванае О | |
Ꚛꚛ | |
◄ Ꙫ Ꙭ ꙮ Ꚙ Ꚛ П̓ П̀ П̧ П̑ ► | |
Зьвесткі | |
---|---|
Тып | архаічная кірылічная літара, альфабэтны; |
Назва ў Юнікодзе | cyrillic capital letter crossed o
cyrillic small letter crossed o.svg |
Юнікод | Ꚛ: U+A69A ꚛ: U+A69B |
HTML | Ꚛ: Ꚛ ꚛ: ꚛ
|
UTF-16 | Ꚛ: 0xA69A ꚛ: 0xA69B |
URL-код | Ꚛ: %EA%9A%9A ꚛ: %EA%9A%9B |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Зьяўленьне ⟨Ꚛ⟩ зьвязваюць са зьмяненьнем рэпертуару графем у XIV—XV стагодзьдзяў, зьвязанага з актывізацыяй культурных і канфэсійных сувязяў зь Бізантыяй і паўднёвымі славянамі, у прыватнасьці засваеньня іншаславянскай кніжнай традыцыі[1] . У берасьцяных граматах XV стагодзьдзя разьвілася традыцыя (найбольш раньнія прыклады якой сустракаюцца ўжо ў XIII стагодзьдзі) у пачатку слова і пасьля галоснай пісаць шырокае, часта растуленае зьверху ⟨о⟩, а ў астатніх выпадках вузкае звычайнае ⟨о⟩. У якасьці шырокага маглі выступаць варыянты вочнага ⟨о⟩, ⟨о⟩ з крыжам: ꚛкрестъ, ꚛкругъ, альбо магла выкарыстоўвацца «амега»: ωстровескои, ωстровескимъ (астроўскі, астроўскім)[2]. Карскі лічыць зьяўленьне вочных варыянтаў запазычаньнем у грэкаў праз паўднёвых славян, а варыянт з крыжам — другасным у адносінах да вочным варыянтам, створаным па іх узоры[3]. У заяўцы прыводзяцца ў якасьці прыкладу «early Slavonic manuscripts» і малюнак нейкага друкаванага Эванґельля 1553 ці 1554 году.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.