Ян (Іва́н) Хо́дзька, Барэ́йка (24 чэрвеня 1777, мяст. Крывічы Вялейскага пав. Менскай губ., цяпер Мядзельскі раён Менскай вобласьці — 10 лістапада 1851, Менск; Псэўданімы: Ян са Сьвіслачы, Jan ze Świsłoczy) — пісьменьнік, драматург, грамадзкі дзяяч. Бацька Язэпа Ходзькі, Міхала Ходзькі, Станіслава Ходзькі і Аляксандра Ходзькі.
![]() | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 24 чэрвеня 1777 |
Памёр | 10 лістапада 1851 (74 гады) |
Пахаваны | |
Род | Ходзькі[d] |
Дзеці | Язэп Ходзька, Аляксандар Ходзька, Міхал Ходзька і Станіслаў Ходзька[d] |
Дзейнасьць | пісьменьнік, драматург |
Біяграфія
Атрымаў хатнюю адукацыю, навучаўся ў школах Вільні. З 1793 г. цывільна-вайсковы камісар Ашмянскага пав., з 1795 г. асэсар суду ў Паставах, з 1798 г. падсудак, з 1808 г. падкаморы Вялейскага пав., з 1811 г. старшыня Галоўнага цывільнага суду ў Менску. Адзін з арганізатараў масонскіх ложаў у Менску і Вільні. Дом Я. Ходзькі ў Менску стаў асяродкам культуры, дзе арганізоўваліся канцэрты і тэатральныя пастаноўкі. Пасьля звальненьня зь дзяржаўнай службы пераехаў у Вільню, дзе працаваў у Камісіі па спадчыне князёў Радзівілаў. Быў сябрам таварыстваў дабрачыннасьці і шубраўцаў. Захапіўся праблемамі асьветы ў краі. У артыкуле ў часопісе «Dzieje dobroczynności» (1820, № 1) выказаўся за пашырэньне адукацыі сярод народу; ідэю народнай школы і асьветы разьвіў у аповесьці «Пан Ян са Сьвіслачы» (1821). У выніку Я. Ходзька быў абраны ганаровым сябрам Віленскага ўнівэрсытэту і прызначаны інспэктарам школаў Віленскай, Магілёўскай і Віцебскай губ. У 1826 арыштаваны і зьняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасьці. Вярнуўся ў Вільню вясной 1830. Знаходзіўся пад наглядам паліцыі. За ўдзел у паўстаньні 1830—1831 гадоў зноў арыштаваны ў 1830. Сасланы на Ўрал. Вярнуўшыся ў 1834 з ссылкі, жыў з арандатарства ў Менскай губ. Пісаў мэмуары. Пахаваны ў Заслаўі.
Творчасьць
Пісаў на польскай мове. Клясыцыст, потым псэўдаклясыцыст-маралізатар. Аўтар камэдыі «Вызваленая Літва, або Пераход Нёмана» (1812), трагедыі «Кракус» (нап. 1816), аповесьцей «Пан Ян са Сьвіслачы…» (1821) і «Брат і сястра» (1845), трактата «Аб эксдывізіях, або Аб судовым падзеле маёнтка даўжніка на карысьць крэдытораў» (1816), успамінаў і артыкулаў па гісторыі Меншчыны, адметных жывасьцю апавяданьня і значнай колькасьцю беларусізмаў. Друкаваўся ў часопісе «Dziennik Wileński» («Віленскі дзёньнік»), альманаху «Rubon» («Рубон») і інш. П’есы Я. Ходзькі ставіліся ў Менску на аматарскай сцэне ў 1812.
Бібліяграфія
- Pisma rozmaite autora «Pana Jana ze Świsłoczy». T. 1—12. Wilno, 1837—1842.
- Diecezja Mińska około 1830 roku. T. 1. Struktury parafialne. Lublin, 1998.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.