рыма-каталіцкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, дыплямат, юрыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Даманоўскі (па-польску: Jan Domanowski; каля 1496[1] ці 1500 [2], вёска Даманава, цяпер Бельскі павет, Падляскае ваяводзтва, Польшча — 1563) — рымска-каталіцкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, дыплямат, юрыст. Адзін з найбольш адукаваных людзей свайго часу, знаўца права.
Jan Domanowski | |
Біскуп жамойцкі | |
---|---|
1556 — 1563 | |
Папярэднік | Вацлаў Вярбіцкі |
Наступнік | Станіслаў Наркускі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | каля 1496 ці 1500 вёска Даманава, Бельскі павет, Вялікае княства Літоўскае |
Памёр | 1563 |
Род | Даманоўскія[d] |
Рэлігія | каталіцтва |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Вучыўся, верагодна, у Кракаўскай Акадэміі, пазьней удасканальваў адукацыю ў Італіі, дзе вывучаў права й тэалёгію. У 1521 пры дапамозе вялікай княгіні Боны Сфорцы стаў канцлерам віленскага біскупа. Ад 1524 пробашч у Іўі, ад 1528 канонік віленскі, ад 1529 пробашч катэдры сьвятога Станіслава ў Вільні, якую адбудаваў пасьля пажару. У 1526 удзельнічаў у складаньні 1-га віленскага сынадальнага статуту. Вікарый і афіцыял віленскай капітулы ад 1531, актыўны змагар з Рэфармацыяй.
Ад 1539 сакратар каралеўскі (спачатку Жыгімонта Старога, пасьля — Жыгімонта Аўгуста). У 1540—1544 удзельнічаў у працах камісіі па вызначэньні мяжы зь Інфлянтамі, у 1545 з Прусіяй. У 1546 пасол ад Паноў-Рады да Жыгімонта ІІ ў справе ўніфікацыі манэты ВКЛ і Польшчы. У 1551 пасланец у Інфлянты для ўрэгуляваньня памежных пытаньняў. Ад гэтага ж часу, магчыма, узначальваў 1-ю камісію па распрацоўцы Статуту ВКЛ 1566 году, якая складалася зь 5 каталікоў і 5 праваслаўных.
У 1555 прызначаны, а ў 1556 зацьверджаны біскупам жамойцкім. Зьбіраў падаткі са сьвятароў на патрэбы вайны з Масковіяй. На яго загад Пётра Раізіюш апрацаваў статут жамойцкае дыяцэзіі Constitutiones ecclesiae mednicensis і Novelle constitutionis ecclesie mednicensis. У 1559—1561 удзельнічаў ува ўсіх найважнейшых дзяржаўных нарадах, на якіх выраўалася пытаньне далучэньня Інфлянтаў да ВКЛ. 28 лістапада 1561 прымаў прысягу ў Готарда Кетлера і прадстаўнікоў інфлянцкіх станаў на вернасьць ВКЛ.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.