Remove ads
беларускі палітык, падпольшчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Я́нка Андрэ́евіч Філісто́віч (14 студзеня 1926, Паняцічы — вясна[a] 1953) — удзельнік антысавецкага падпольнага руху.
Янка Філістовіч лац. Janka Filistovič | |
Дата нараджэньня | 14 студзеня 1926 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 1953[a] |
Месца сьмерці | турма МДБ, Менск, БССР |
Месца вучобы | |
Занятак | палітык |
Сябра ў | Рада Беларускай Народнай Рэспублікі |
У 1943 годзе быў мабілізаваны ў 13-ы Беларускі батальён. Паводле інфармацыі, якая выявілася ў сьледзтве, мог удзельнічаць у апэрацыях па ліквідацыі партызанаў і гета ў Глыбокім ды ў Менску, чаго аднак сам Філістовіч не прызнаў (паводле іншай гіпотэзы, адказнасьць за гэтыя справы носіць іншая асоба з гэтым жа прозьвішчам)[1]. Пасьля вайны жыў у эміграцыі. Навучаўся ў парыскай Сарбоне ды ў Лювэнскім унівэрсытэце. Удзельнічаў у жыцьці беларускай эміграцыі — выдаваў часопіс «Моладзь», быў сябрам Беларускай незалежніцкай арганізацыі моладзі ў Францыі. 11 сакавіка 1951 году стаў сябрам Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
У жніўні 1951 году, згодна з прапановай Барыса Рагулі, рыхтаўваўся да пераходу на тэрыторыю БССР, каб разгарнуць там актыўную нацыяналістычную работу. Скочыў курс разьведвальнай дзейнасьці ў амэрыканскай разьведшколе ў Баварыі. 9 верасьня 1951 году дэсантаваўся амэрыканскім самалётам паблізу вёскі Паняцічы. Жыў сярод сваякоў і знаёмых, агітаваў, а таксама зьбіраў інфармацыю аб дысьлякацыі савецкіх войскаў. У траўні 1952 году ўзначаліў групу людзей, што хаваліся ў лесе ля вёскі Самалі[2]. Група пад ягоным кіраўніцтвам напала на друкарню МТС у мястэчку Вязынь, а таксама напала на двух савецкіх агентаў. Аднак ужо ў верасьні група Філістовіча была разьбітая адмысловай апэрацыяй войскаў бясьпекі. Яе лідэр быў схоплены ля вёскі Ярмолічы ў выніку здрады. Пасьля працэсу Філістовіч быў засуджаны ваенным трыбуналам Беларускай Вайсковай Акругі да сьмяротнага пакараньня праз расстрэл.
Асобе Янкі Філістовіча былі прысьвечаныя: кніжка Аляксандра Лукашука «Філістовіч. Вяртанне нацыяналіста»[1], а таксама дакумэнтальны фільм Людмілы Клінцовай «Шпіён з‑пад Вілейкі» (АНТ, 2010)[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.