Ютляндыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ютляндыя

Ютля́ндыя (па-дацку: Jylland, па-нямецку: Jütland: «Краіна ютаў», па-лацінску: Cimbria, Iutia, Iutlandia) — паўвыспа ў Эўропе, падзяляе Балтыйскае і Паўночнае мора. Плошча каля 40 тысяч км². Уздоўж узьбярэжжа звычайны дзюны, якія часам утвараюць пясчаныя астравы, аддзеленыя ад узьбярэжжа мелкаводнымі лягунамі. Усходнія берагі Ютляндыі моцна парэзаныя залівамі. Складзеная пераважна вапнякамі і глінамі, якія перакрыты ледавіковымі адкладамі. Вышыня да 173 м. Рэльеф роўны, месцамі невысокія груды марэннага паходжаньня. Клімат умераны, марскі. Сярэдняя тэмпэратура студзеня каля 0 °C, ліпеня — 15 °C. Выпадае 600—800 мм ападкаў. У падставе Ютляндыі пабудаваны Кільскі канал. Лес займае каля 9% паверхні. Інтэнсіўная сельская гаспадарка. Рыбалоўства.

Thumb
Паўвыспа Ютляндыя

Паўночны ўскраек паўвострава быў ў выніку паводкі 1825 года аддзелены Лім-фіёрдам ў асобны востраў, але традыцыйна працягвае разглядацца як яго частка.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.