Юры Гумянюк
беларускі паэт, празаік, паляніст From Wikipedia, the free encyclopedia
Юры Гумянюк (24 верасьня 1969, Горадня — 19 студзеня 2013, Горадня) — беларускі паэт, празаік, паляніст.

Біяграфія
Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, аддзяленьне паляністыкі. Сябра Таварыства вольных літаратараў, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Аўтар кніг паэзіі: «Водар цела» (Полацак, 1992), «Твар Тутанхамона» (Полацак, 1994), «Рытуал» (Полацак, 1999), «Вуліца тыгровых архідэяў. Вершы 1987—2003» (Беласток, 2003) і раману «Апосталы нірваны» («Калосьсе», № 2—3, 1995). Працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Гарадзенскага тэатру лялек, карэспандэнтам газэты «Пагоня», сталы аўтар беластоцкага штомесячніка «Czasopis». Працаваў для Беларускай службы Польскага Радыё для Замежжа і для польскага беларускамоўнага Радыё Рацыя.
Жыў у Горадні. Выпаў зь дзявятага паверху інтэрнату па вул. Сухамбаева, што знаходзіцца побач зь ягоным домам.
Творчасьць
Аўтар кніг паэзіі:
- «Водар цела» (Полацак, 1992),
- «Твар Тутанхамона» (Полацак, 1994),
- «Рытуал» (Полацак, 1999),
- «Вуліца тыгровых архідэй. Вершы 1987—2003» (Беласток, 2003),
- «Назаві мяне геніем» (Гародня, 2013),
- кнігі эсэістыкі і нарысаў «Краіна нязьдзейсьненых мараў» (Менск, 2014).
Аўтар няскончанага раману «Апосталы нірваны» (кніга першая, 1995; надрукавана ў «Калосьсе», № 2—3, 1995); п’есаў для дзяцей «Баль у барона Мюнгаўзэна» (1993), «Таямніца залатога пярсьцёнку» (1998), «Каляднае падарожжа» (1999), пастаўленых у Гарадзенскім тэатры лялек; дакумэнтальнай сагі «Прывід даўніх Крэсаў» (2004—2005); шэрагу крытычных артыкулаў пра літаратуру, выяўленчае мастацтва і тэатар. Сурэдактар літаратурна-мастацкага альманаху «Калосьсе».
Беларускія рок-гурты «Грунвальд», «Айша» (Jungle X-mas), а таксама асобныя выканаўцы стварылі на тэксты Юрыя Гуменюка каля дзьвюх дзясяткаў песень.
У творчасьці Гумянюка можна знайсьці вершы гомаэратычнага характару, між іншым Ружавокі дракон апублікаваны ў зборніку Кола, выдадзеным у Гародні ў 1993 годзе[1].
Прызнаньне
Прыватнае жыцьцё
Хутка пасьля сьмерці Гумянюка адбылася абмеркаваньне яго сэксуальнай арыентацыі[1]. Паводле сьведчаньня мастака Алеся Сурава, ён быў гомасэксуалам[2]. Пра гэта таксама сьведчаць прысутныя ў творчасьці Гумянюка гомаэратычныя матывы[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.