Юра́сь (Юры) Сярге́евіч Юрке́віч (нарадзіўся 1 траўня 1980 году, Нарва, Эстонія) — грамадзкі дзяяч беларускай дыяспары Эстоніі й Летувы, дасьледчык гісторыі Беларусі першай паловы XX стагодзьдзя.
Тэма гэтага артыкула, магчыма, не адпавядае крытэрам значнасьці Вікіпэдыі.
|
Гэты артыкул не адпавядае стандартам вікі-фарматаваньня й якасьці Вікіпэдыі. Вы можаце дапамагчы праекту даданьнем дарэчных ўнутраных спасылак альбо паляпшэньнем разьметкі артыкула. |
Адукацыя
Скончыў Талінскі тэхнічны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «адміністрацыйнае кіраваньне» (2009), магістратуру Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «ахова і інтэрпрэтацыя культурнай спадчыны» (2011), дактарант гісторыі Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна).
Дзейнасьць
Ад верасьня 2000 году — сакратар-рэфэрэнт Беларускага культурнага цэнтру «Бацькаўшчына»[1] (Талін), кіраўнік культурных і адукацыйных праектаў цэнтру[2]. З кастрычніка 2000 па верасень 2003 году — вядучы навінаў беларускай перадачы «Бацькаўшчына» на Эстонскім радыё 4. З 11 красавіка 2001 па 1 верасьня 2003 году — віцэ-прэзыдэнт Асацыяцыі беларусаў Эстоніі (Талін).
У сакавіку 2005 году ў Таліне Юрасём Юркевічам разам з Уладзімерам і Ігарам Шыбекамі было заснавана недаходнае аб’яднаньне «Беларускія ініцыятывы ў Эстоніі», якое заявіла[3] аб пераемнасьці традыцый беларускіх студэнцкіх зямляцтваў Тартускага ўнівэрсытэту, Беларускага нацыянальнага камітэту «Рада», што існавалі ў міжваенны пэрыяд.
У сьнежні 2006 году заснаваў разам з Паўлам Марозавым і Алары Рамо «НДА Новы Шлях для Беларусі»[4] як плятформу падтрымкі дзейнасьці беларускай інтэрнэт-супольнасьці «Трэці шлях» у Беларусі. У 2008 годзе выступіў ініцыятарам стварэньня Кангрэсу новай беларускай дыяспары Эўропы і ЗША[5], зьяўляецца сябрам аргкамітэтаў ІІ[6] і ІІІ[7] Кангрэсу.
Выступіў у ролі навуковага кансультанта пры стварэньні дакументальнай стужкі «Генэрал няскончанай вайны» (рэж. Сяргей Ісакаў, аўтар сцэнару Ўладзімер Халіп, 2009 г., Беларусь). 25 сакавіка 2009 году з ініцыятывы і паводле дасьледваньняў Юрася Юркевіча ў Таліне была адчынена мэмарыяльная дошка на будынку, у якім з 30 кастрычніка 1920 году месьцілася Амбасада БНР у Эстоніі[8]. У ліпені 2009 году абраны ў склад Вялікай Рады[9] Міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Згуртаваньне беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“».
Са жніўня 2009 году стала пражывае ў Вільні. Прымае ўдзел у мерапрыемствах і ініцыятывах Таварыства беларускай культуры ў Летуве. 5 сьнежня 2009 году быў абраны старшынём Таварыства беларускай мовы Віленскага краю[10]. З ініцыятывы ТБМ Віленскага краю 17 верасьня 2010 году ў Вільні на вуліцы Арклю, 20 была ўсталяванa мэмарыяльная шыльда ў гонар Ф. Багушэвіча, прымеркаваная да 170-годзьдзя беларускага паэта[11]. Грамадзкі дзяяч падтрымлівае і ўдзельнічае ў арганізацыі камэмаратыўных практык ушанаваньня памяці беларускіх асобаў і значных падзеяў у гісторыі Беларусі[12].
Юрась Юркевіч вывучае актуальныя праблемы беларускай памяці, праблемы генэзысу беларускага нацыябудаўніцтва ва ўмовах глябалізацыі, прадметна вывучае гісторыю БНР, у прыватнасьці, ваенных фармаваньняў БНР — атрадаў Генрыха Скамароха і Булак-Балаховіча. Таксама даследуе гісторыю беларускіх ваенных фармаванняў у Літоўскай арміі 1918—1923 гадоў, дзейнасць Беларускага стралецкага саюзу, праблемы ўзаемаадносін БНР-БССР у сувязі з партызанскім рухам у Заходняй Беларусі.
У Эстонскім архіве кіна- і фатахронікі дасьледчык адшукаў адзіную на сёньня кінахроніку[13] са Станіславам Булак-Балаховічам і больш за 30 фатаздымкаў, датычных гісторыі Асобнага атраду БНР, выдадзеных у кнізе Алега Латышонка «Жаўнеры БНР»[14]. Прадметам дасьледваньняў Юрася Юркевіча зьяўляецца таксама беларуская эміграцыя[15] і сучасныя дыяспарныя практыкі[16] ва ўмовах трансьлякальнасьці.
Асобнай тэмай дасьледваньняў Юрася Юркевіча зьяўляецца беларусістыка ў архівах і бібліятэках Вільні. Малады дасьледчык распрацоўвае архівы Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады, Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры, Віленскай беларускай гімназіі, Беларускага навуковага таварыства ў Вільні, Беларускага каапэратыўнага банку, Беларускага музэю І. Луцкевіча ў Вільні, Таварыства беларускай школы, КПЗБ, асабістыя архівы Сымона Рак-Міхайлоўскага, Радаслава Астроўскага і Фабіяна Акінчыца.
Выступае зь лекцыямі па сытуацыі ў Беларусі (Талінскі ўнівэрсытэт, Інстытут Яна Тынісана (Талін), Цэнтр саветалёгіі Тартускага ўнівэрсытэту, Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, унівэрсытэт у Беластоку і інш.)[17][18].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.