From Wikipedia, the free encyclopedia
Юльёнас Сьцепанавічус (па-летувіску: Julijonas Steponavičius; 18 кастрычніка 1911, Гервяцкая парафія, Беларусь — 18 чэрвеня 1991, Вільня) — летувіскі рымска-каталіцкі дзеяч.
Скончыў віленскую гімназію, віленскую духоўную акадэмію (паступіў у 1930 годзе). У 1936 годзе высьвечаны на ксяндза. Ад 1939 году пробашч у Палушах, Новых Даўгелішках, Гадуцішках. У 1955 годзе папа Піюс XII прызначыў яго тытулярным біскупам Антарадасу й памочнікам біскупа Казімераса Палтарокаса. У 1957 годзе стаў апостальскім адміністратарам віленскае дыяцэзіі. Камуністычныя ўлады Летувы забаранілі яму займацца рэлігійнай дзейнасьцю й перавялі ў 1961 годзе ў Жагоры. 7 лютага 1989 году прызначаны віленскім арцыбіскупам. Пахаваны ў віленскай катэдры.
Гэты артыкул ня мае шаблёну-карткі. Неабходны шаблён — {{Герарх}}. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, дадаўшы яго. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.