From Wikipedia, the free encyclopedia
Эсква́йр, сквайр (па-ангельску: esquire, ад па-лацінску: scutarius — «шчытаносец») — ганаровы тытул у Вялікабрытаніі (першапачаткова, у раньнім Сярэднявеччы, тытулам ўзнагароджваўся збраяносец рыцара); пасьля тытул прысвойваўся чыноўнікам, якія займалі пасады, зьвязаныя з даверам ураду. Тэрмін «эсквайру» часта ўжываецца як раўназначны тэрміну «джэнтэльмэн». У ЗША ў якасьці прыстаўкі, якая стаіць пасьля назвы, выкарыстоўваецца пры звароце да дыпламаваных адвакатаў.
Першапачаткова тытул эсквайра насіла ўся шляхта, якая валодала ўласным гербам, але не былі пэрамі або рыцарамі, гэта значыць уся шырокая кляса ангельскага джэнтры. Асобы іншых саслоўяў маглі атрымаць тытул асаблівай каралеўскай граматай, пасьля чаго ён перадаваўся па спадчыне. Такім чынам, прыстаўка эсквайра ў большасьці выпадкаў сьведчыла аб тым, што іншага калі-небудзь значнага тытула ў ягонага гаспадара няма.
Тытул выкарыстоўваецца ў асноўным пры згадваньні ў трэцяй асобе й на пісьме.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.