From Wikipedia, the free encyclopedia
Э́рык Па́трык Клэ́птан (па-ангельску: Eric Patrick Clapton; 30 сакавіка 1945, Рыплі, Сурэй, Ангельшчына) — брытанскі рок-музыка, кампазытар, гітарыст, вакаліст. Камандор Ордэна Брытанскае імпэрыі. Стыль Клэптана з часам зьмяняўся, але ён заўсёды трымаўся блюзавых каранёў. Граў з блюз-фатальнымі камандамі (John Mayall’s Bluesbreakers, The Yardbirds), з гард-рокавымі (Cream), шмат працаваў сольна й як сэсійны музыка.
Клэптана называюць адным з самых важных ды ўплывовых гітарыстаў усіх часоў[1][2][3][4]. Клэптан — адзіны чалавек, які быў тройчы ўключаны ў Залю славы рок-н-ролу: першы раз як сола-выканаўца, потым асобна як удзельнік The Yardbirds ды Cream.[5] Ён займае другое месца ў сьпісе «100 Найбуйнейшых гітарыстаў усіх часоў», складзеным часопісам Rolling Stone [6] і чацьвёртым у сьпісе Gibson’s Top 50 Guitarists of All Time.[7]
Клэптан паўплываў на такіх гітарыстаў, як Slash, Allen Collins, Richie Sambora, Stevie Ray Vaughan, Гэры Мур, Duane Allman, Derek Trucks,[8] Eddie Van Halen, Браян Мэй, Тоні Аёмі, Лені Кравіц, Ted Nugent, Orianthi, Vince Gill, Brad Paisley, Jonny Buckland, Joe Don Rooney, Alex Lifeson, Jonny Lang, John Mayer, Джо Сатрыяні, Джо Банамаса, Davy Knowles, Lindsay Ell,[9] Neal Schon ды Mark Knopfler.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.