Эрнэ́ст Рэ́зэрфорд (па-ангельску: Ernest Rutherford; 30 жніўня 1871, Спрынг Грув, Новая Зэляндыя — 19 кастрычніка 1937, Кембрыдж, Ангельшчына) — брытанскі фізык новазэляндзкага паходжаньня. Вядомы як «бацька» ядзернай фізыкі[15] і найвялікшым экспэрымэнтатарам з часоў Майкла Фарадэя[16]. Рэзэрфорд стварыў плянэтарную мадэль атама. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі 1908 году за дасьледаваньні распаду элемэнтаў і хіміі радыяактыўных рэчываў. Стаў першым Нобэлеўскім ляўрэатам з Акіяніі і першым, хто выканаў працу, за якую атрымаў узнагароду, у Канадзе.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Эрнэст Рэзэрфорд
па-ангельску: Ernest Rutherford[1]
Thumb
Дата нараджэньня 30 жніўня 1871(1871-08-30)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 19 кастрычніка 1937(1937-10-19)[5][1][2][…] (66 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак ядзерны фізык, хімік, фізык, прафэсар, палітык, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра фізыка[1][8], ядзерная фізыка[1][8], хімія[8] і радыяактыўнасьць[8]
Месца працы
Вядомы як «бацька» ядзернай фізыкі
Сябра ў ордэн Заслугаў[d][1], Лёнданскае каралеўскае таварыства[1], Нямецкая акадэмія навук Леапальдына[d][9], Папская акадэмія навук[d][10][1], Баварская акадэмія навук[d][1], Акадэмія навук СССР[d][1], Швэдзкая каралеўская акадэмія навук[1], Француская акадэмія навук[1], Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d][1], Расейская акадэмія навук[1], Пруская акадэмія навук[d][1], Амэрыканскае філязофскае таварыства[d][11][1], Нацыянальная акадэмія навук Італіі[d][1], Нідэрляндзкая каралеўская акадэмія навук[d], Нацыянальная акадэмія навук ЗША, Манчэстэрскае літаратурна-філасофскае таварыства[d] і Турынская акадэмія навук[d][6]
Навуковая ступень бакаляўр мастацтваў[d][12], магістар мастацтваў[d][12], бакаляўр навук[d][12] і доктар навук[d][12]
Навуковы кіраўнік Аляксандар Ўільям Бікертан[d] і Джозэф Джон Томсан[13]
Вучні Нільс Бор[1], Чарлз Галтан Дарвін[d], Пётар Капіца, Марк Оліфант[d], Патрык Блэкет[d], Ганс Вільгельм Гайгер, Фрэдэрык Содзі, Эрнэст Ўолтан[d], Джэймз Чадўік, Джон Дуглас Кокрафт[d], Эдўард Віктар Эплтан[d] і Ота Ган
Бацька Джэймз Рэзэрфорд[d][2]
Маці Марта Томпсан[d][14]
Дзеці Айлін Мэры Рэфэрорд[d][2]
Узнагароды
рыцар-бакаляўр мэдаль Гэктара[d] (1916) Нобэлеўская прэмія ў галіне хіміі мэдаль Матэўччы[d] (1913) Мэдаль Коплі мэдаль Франкліна[d] (1924) мэдаль Эліята Крэсана[d] (1910) сябра Лёнданскага каралеўскага таварыства[d] Фарадэеўская лекцыя[d] (1936) мэдаль Вільгэльма Экснэра[d] (1936) мэдаль Фарадэя[d] (1930) мэдаль Румфорда[d] (1904) мэдаль Альбэрта[d] (1928) Бэйкераўская лекцыя[d] (1920, 1904) ганаровы сябра Каралеўскага таварыства Тэ Апарангі[d] (1919) ганаровы сябра Эдынбурскага каралеўскага таварыства[d] лекцыя Гатры[d] (1927) мэдаль Т. К. Сыдэя[d] (1933) прэмія Брэса[d] (1903) ордэн Заслугаў Сыліманаўская лекцыя[d] (1905) мэдаль Барнарда[d] (1910) Кельвінаўская лекцыя[d] (1922) мэдаль і прэмія Майкла Фарадэя[d] мэдаль Эчэгарая[d] (1931) мэдаль Далтана[d] (1919) ганаровы доктар Парыскага ўнівэрсытэту[d] (1925)
Подпіс Thumb
Закрыць

Біяграфія

Раньнія гады

Рэзэрфорд нарадзіўся ў невялічкім новазэляндзкім мястэчку Спрынг Грув (па-ангельску: Spring Grove), які месьціцца каля іншага мястэчка Нэльсан. Бацька — Джэймз Рэзэрфорд, маці — Марта Томсан. Эрнэст быў чацьвертым дзіцём у сям’і з дванаццаці.

Навучаўся ў каледжы Нэльсана паміж 1887 і 1889 гадамі. Ён таксама гуляў у школьнай камандзе па рэгбі[17]. Яму прапанавалі кадэцкую пасаду на дзяржаўнай службе, але ён адмовіўся, бо ў каледжы заставалася вучыцца яшчэ 15 месяцаў. Выдатна скончыў каледж у Нэльсане, атрымаўшы 580 балаў з 600 магчымых[18] і прэмію ў 50 фунтаў дзеля працягу навучаньня ў Кэнтэрбэрыйскім каледжы ў Крайстчэрчы[19]. У гэтым каледжы навучаўся з 1890 па 1894 гады. Падчас вучобы быў сябрам дыскусійнага і навуковага таварыстваў[17].

Ягоная магістарская праца, што была напісана ў 1892 годзе, тычылася выяўленьня высокачастасных радыёхваляў, існаваньне якіх было даказана ў 1888 годзе нямецкім фізыкам Гайнрыхам Гэрцам[20]. У 1895 годзе, пасьля атрыманьня ступені бакаляўра прыродазнаўчых навук і двух гадоў дасьледаваньняў у вобласьці электрычнасьці, Рэзэрфорд накіраваўся ў Ангельшчыну дзеля далейшага навучаньня ў Кавэндыскай лябараторыі Кембрыдзкага ўнівэрсытэта пад кіраўніцтвам Джозэфа Дж. Томсана[21][22]. Навуковец стаў адным зь першых людзей, хто ня маючы дыплёму Кембрыдзакага ўнівэрсытэту быў дапушчаны ў ім да навуковай справы.

Навуковая дзейнасьць

У 1898 годзе Рэзэрфорд дапамагаў Р. Оўэнсу праводзіць дасьледаваньні тору з дапамогай электраскопу. Газ, які выдзяляе радыёактыўны тор, Рэзэрфорд назваў «эманацыяй тору»[23]. Эрнэст зрабіў адкрыцьцё альфа- й бэта-выпраменьваньняў, адзін з ізатопаў радона й мноства іншых ізатопаў. Растлумачыў на выснове ўласьцівасьцяў радону радыяактыўнасьць тору, адкрыў і растлумачыў радыяактыўнае пераўтварэньне хімічных элемэнтаў, стварыў тэорыю радыяактыўнага распаду, рашчапіў атам азоту, выявіў існаваньне пратону.

Даказаў, што альфа-часьцінка — ядро гелю. Паставіўшы экспэрымэнт па расьсейваньню альфа-часьцінак на мэталічнай фальзе, вывеў формулу Рэзэрфорда. Зрабіў выснову, што ў атаме існуе масіўнае ядро. Стварыў плянэтарную тэорыю будовы атама. Першым адкрыў стварэньне новых хімічных элемэнтаў пры распадзе цяжкіх хімічных радыяактыўных элемэнтаў.[24]

Сьмерць

Некаторы час перад сьмерцю Рэзэрфорд меў кілу, якая празь бязьдзейнасьць навукоўца павялічылася, у выніку чаго ён моцна захварэў. Не зважаючы на тэрміновую мэдычную апэрацыю ў Лёндане, навуковец памёр праз чатыры дні ў Кембрыджы 19 кастрычніка 1937 году ў веку 66 гадоў. Чыньнікам сьмерці лекары назвалі паралюш кішачніка[25]. Пасьля быў крэмаваны ў крэматорыі Голдэрз-Грын[25]. Рэзэрфорд быў уганараваны пахаваньнем ва Ўэстмінстэрскім абацтве, побач з Ісакам Ньютанам і іншымі знакамітымі брытанскімі навукоўцамі[26].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.