Эксьлібрыс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эксьлібрыс (па-лацінску: ex libris — з кніг) — наклейка зь імем і вобразнай выявай занятка ўласьніка кнігі ў спалучэньні з выслоўем на нутраным баку пераплёту. Зьявіўся ў Нямеччыне пасьля вынаходзтва кнігадрукаваньня[1]. Выконваецца ў лінагравюры, цынка- або літаграфіі, афортам, аквацінтай, сухой іголкай па арганічным шкле[2]. Таксама рыцінуецца на медзі, дрэве або ліноліюме. Адбітак такога кніжнага знака на карашку або крышцы пераплёту называецца супэрэксьлібрысам[3]. Вылучаюць 3 віды паводле выгляду: 1) гербавы, 2) вэнзэлевы (ініцыялы), 3) сюжэтны (карціна).
Беларускія эксьлібрысісты
Беларускія мастакі пачалі займацца стварэньнем эксьлібрысаў з 1920-х гадоў. У 1970—80-я гады дзейнічаў «Беларускі клюб эксьлібрысістаў». Сярод найбольш плённых творцаў:
- Леанід Анцімонаў,
- Міхаіл Басалыга,
- Уладзімер Басалыга[4],
- Зіновій Гарбавец,
- Аляксандар Грубэ,
- Павал Гуткоўскі,
- Генадзь Змудзінскі[5],
- Арлен Кашкурэвіч,
- Яўген Красоўскі,
- Яўген Кулік,
- Мікола Купава,
- Яўхім Мінін,
- Георгі Паплаўскі,
- Мікола Рыжы,
- Уладзімер Савіч,
- Уладзімер Садзін,
- Мікола Селяшчук,
- Валер Славук,
- Аляксандар Тычына,
- Анатоль Тычына,
- Ігар Ціткоўскі,
- Генрых Ціхановіч[6],
- Яўген Ціхановіч,
- Саламон Юдовін[7].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.