Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдвард Ян Ромэр (14 траўня 1806-15 траўня 1878) — грамадзкі дзяяч, літаратар, перакладчык і мастак. З шляхецкага роду Ромэраў. Бацька Альфрэда Ізідара Ромэра.
Вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце (1823—1828), жывапісу — у Я.Рустэма. У час паўстаньня 1830—1831 сябар Віленскага цэнтральнага паўстанцкага камітэту. У 1833 арыштаваны й асуджаны на пажыцьцёвую ссылку ў г. Волагда, аднак праз год атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. У 1834 усталяваў сувязь зь Літоўскім камітэтам (Вільня), падтрымліваў адносіны з эмігранцкім лягерам польскага «караля дэ-факта» А. Ю. Чартарыскага. У ліпені 1838 зноў арыштаваны па справе Ш. Канарскага, асуджаны да сьмяротнага пакараньня, замененага новай ссылкай у Волагду (да 1852). Пасьля вяртаньня ў Вільню быў пад наглядам паліцыі. Быў сябрам Музэю старажытнасьцяў і Віленскае археалягічнае камісіі (ад 1855), дырэктарам 2-га аддзелу Таварыства дабрачыннасьці (ад 1855), сябар шэрагу іншых таварыстваў. У час паўстаньня 1863—1864 пад хатнім арыштам. Пазьней працаваў у Таварыстве дабрачыннасьці, сябар праўленьня Зямельнага банку. Аўтар эпіграмаў на знакамітых сучасьнікаў, перакладаў, партрэтаў сына Альфрэда Ізідара і іншых сяброў сваёй сям’і.
Эдвард Ян Ромэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.