Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шэтла́ндзкія астравы (па-ангельску: Shetland Islands, па-гэльску: Sealtainn) — архіпэляг на паўночным усходзе ад Шатляндыі. Архіпэляг ляжыць таксама на паўночны ўсход ад Аркнэйскіх астравоў, у 270 км на паўднёвы ўсход ад Фарэрскіх астравоў і зьяўляецца пунктам падзелу Нарвэскага й Паўночнага мораў.
Шэтландзкія астравы | |
анг. Shetland Islands, Shetland гэльск. Sealtainn | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікабрытанія |
Статус | дарадчая тэрыторыя Шатляндыі |
Уваходзіць у | Шатляндыю |
Адміністрацыйны цэнтар | Лерўік |
Кіраўнік | Алістэр Кармайкл |
Афіцыйныя мовы | ангельская мова і шатляндзкая мова |
Насельніцтва (2010) | 23 000 (31-е месца) |
Шчыльнасьць | 15 чал./км² |
Плошча | 1 468 км² (12-е месца) |
Месцазнаходжаньне Шэтландзкіх астравоў | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | GB-ZET |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Агульная плошча — 1466 км², зь якіх 967 км² прыпадае на востраў Мэйнлэнд (літаральна «Галоўны Востраў»).
Астравы складаюць адну з 32 дарадчых тэрыторыяў Шатляндыі (council area). Шэтланды таксама складаюць выбарчую акругу на выбарах у Шатляндзкі парлямэнт.
З больш за сотні астравоў заселеныя толькі дванаццаць — Анст, Бара, Брэсэй, Вайла, Ел, Макл-Ро, Мэйнлэнд (галоўны востраў, на якім разьмешчаны Лерўік, адміністрацыйны цэнтар астравоў), Папа-Стур, Трондра, Ўэлсэй, Фэтлар і Фула.
Клімат на Шэтландах марскі субарктычны, умераны з-за ўплыву цёплых водаў Атлянтыкі. Тэмпэратура вады ад 5 °C у сакавіку да 13-14 °C у канцы жніўня. Аднак лета халаднаватае, і тэмпэратура рэдка перавышае 21 °C. Рэкорд сярэднямесячнай тэмпэратуры быў устаноўлены ў жніўні 1947 году — 17,2 °C. Аднак улетку 2008 году неаднаразова фіксаваліся тэмпэратуры звыш 20 °C.
У цэлым клімат пахмурны і вільготны з ападкамі (больш 1 мм) на працягу 200 дзён у годзе. У Лерўіку гадавыя ападкі складаюць у сярэднім 1238 мм, зь пікам у лістападзе й сьнежні, калі выпадае да чвэрці гадавой нормы. Мінімум ападкаў выпадае з красавіка па жнівень, хоць ніколі месячныя ападкі не бываюць менш за 50 мм. Сьнегапад магчымы ў любы час зь ліпеня да пачатка чэрвеня, хоць звычайна сьнег не ляжыць больш за дзень. Туман магчымы ўлетку на большай частцы астравоў, з-за астуджэньня морам паўднёвых вятроў.
Паўночнае становішча астравоў забясьпечвае вялікую зьмену даўжыні сьветлавога дня на працягу году — ад 3 гадзінаў 45 хвіл. падчас зімовага сонцастаяньня да 23 гадзінаў падчас летняга, са зьмярканьнем у астатні час дня. Аднак вільготнасьцьь клімату забясьпечвае перавагу пахмурнага надвор’я ўвесь час, таму лік сьветлавых гадзін дасягае толькі 1065, гэта значыць 25 % усяго дзённага часу.
Сярэдні максымум самага халоднага месяца | 4.9 °C (люты) |
Сярэдні максымум самага цёплага месяца | 14 °C (жнівень) |
Дні з замаразкамі | 33 дня |
Штогадовыя ападкі | 1037 мм |
Дні са сьнегападамі | 60 дзён |
Лік дажджлівых дзён | 285 дзён |
Берагі астравоў парэзаныя глыбокімі цясьнінамі, званымі мясцовымі жыхарамі «voes». Гэтыя залівы нагадваюць нарвэскія ф’ёрды. Для Шэтландзкіх астравоў тыповы голыя пагорыстыя раўніны і плято (вышынёй да 450 мэтраў над у.м.). На астравах практычна не сустракаюцца дрэвы, бо яны не ў стане супрацьстаяць вятрам, якія ўвесь час прысутнічаюць на астравох. Ляндшафт ствараюць узгоркі і пашы, парослыя невысокай цьвёрдай травою.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.