вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Шкураты́[2] — вёска ў Вуглоўскім сельсавеце Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці.
Шкураты лац. Škuraty | |
Дата заснаваньня: | перад 1641 годам |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Брагінскі |
Сельсавет: | Вуглоўскі |
Насельніцтва: | 156[1] чал. |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2344 |
Паштовы індэкс: | 247629 |
СААТА: | 3203870086 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°50′23″ пн. ш. 30°15′44″ у. д. |
± Шкураты |
Найраней паселішча згаданае ў актах Кіеўскага гродзкага суда 20 ліпеня 1641 году[lower-alpha 1], калі пані Крыстына, дачка князя Адама Вішнявецкага, на той час жонка Пятра Даніловіча, крайчага кароннага, саступіла князю Ярэмію Міхалу Вішнявецкаму сваю палову замка і места Брагін зь сёламі, сярод якіх былі і Шкураты (Скураты)[4].
У люстрацыі падымнага падатку Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва ад 25 студзеня 1683 году сказана, што wieś Skuraty пана Бялабжэскага мела 8 дымоў (×6 — прыблізна 48 жыхароў) [5].
У «Тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павету 1734 г.», складзеным на падставе папярэдняй люстрацыі, засьведчана, што вёска Шкураты — у палове Брагінскага маёнтку, якую дагэтуль шмат гадоў трымаў у заставе ад паноў Канецпольскіх дорпацкі падкаморы пан Аляксандар Антоні Бандынэлі[6]. А. Бандынэлі спачыў у 1733 годзе і менавіта тады князь Міхал Сэрвацы з старэйшай галіны і апошні ў родзе Вішнявецкіх ці не ўпершыню падпісаўся як «hrabia... na Brahiniu»[7]. Паводле зьвестак на 1748 год ксяндза Караля Непамуцэна Арлоўскага, Шкураты былі сярод паселішчаў, частка жыхароў якіх (відавочна, зь ліку шляхты) належала да Астраглядавіцкай парафіі Оўруцкага дэканату Кіеўскай дыяцэзіі[8].
На 1754 год з 23 двароў (каля 138 жыхароў) вёскі Скураты Брагінскага маёнтку выплачвалася «do grodu» (Оўруцкага замка) 3 злотых і 17 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 14 злотых і 10 грошаў[9]. У тым жа годзе маёнтак Брагін быў куплены ў княгіні Эльжбэты, дачкі Міхала Сэрвацыя, Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім, войскім ашмянскім.
Згодна зь перапісамі габрэйскага насельніцтва 1765, 1778 і 1784 гадоў, у вёсцы Szkuraty налічвалася адпаведна 10, 4 і 7 гаспадароў — плацельшчыкаў пагалоўшчыны, якія належалі да Брагінскага кагалу[10].
Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Шкураты — у межах Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[11]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах расейскай рэвізіі 1795 году, даведваемся, што вёскі Шкураты, Вялікі Лес, хутары Пажаркі, Унегаўка, Рыжкаў і інш., якія належалі Людвіку і Алаізію Ракіцкім, «по праву заставному» былі ў валоданьні рэчыцкага лоўчага пана Андрэя Солтана[12].
9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Ўкраінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Шкураты, аднак, у складзе Брагінскай воласьці апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні (акрузе альбо старостве) з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Ўкраінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[13].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.