From Wikipedia, the free encyclopedia
Шкала́ Бо́фарта — дванаццаціступеневая шкала ацэнкі хуткасьці ветру, паводле якой увесь інтэрвал магчымых хуткасьцяў ветру падзяляецца на 12 ступеняў. Гэтая шкала злучае сілу ветру з рознымі ягонымі праявамі: ступень хваляваньня на моры, хістаньне галінаў і дрэваў, разьмеркаваньне дыму з коміна і г. д. Кожная ступень па шкале Бофарта мае дакладную назву.
Шкала была распрацавана ангельскім адміралам Ф. Бофартам у 1806 годзе. З 1874 году яна была прынятая для карыстаньня ў сусьветнай сынаптычнай практыцы. Першапачаткова шкала не зьмяшчала паказьнікі хуткасьці ветру (такія сьведчаньні былі дададзены ў 1926 годзе). У 1955 годзе, каб адрозьніваць гураганныя вятры рознай сілы, Бюро надвор’я ЗША пашырыла шкала да 17 ступеняў.
Ступені па Бофарце | Моўнае вызначэньне сілы ветру | Сярэдняя хуткасьць ветру, м/с (км/г) | Сярэдняя хуткасьць ветру, вузел | Дзеяньне ветру | |
---|---|---|---|---|---|
на сухазем’і | на моры | ||||
0 | Зацішша | 0—0,2 (< 1) | 0—1 | Ціхмень. Дым падымаецца простастаўна, лісьце дрэваў нерухомы | Люстраное і гладкае мора |
1 | Ціхі | 0,3—1,5 (1—5) | 1—3 | Кірунак ветру бачна па напрамку дыма, але не па бандзеру (флюгеру) | Рабізна, пены на грэбнях хваляў няма. Вышыня хваляў да 0,1 м |
2 | Лёгкі | 1,6—3,3 (6—11) | 3,5—6,4 | Рух ветру адчуваецца тварам, шамацее лісьце, флюгер пачынае рухацца | Кароткія хвалі вышынёй да 0,3 м, грэбны не абарочваюцца і падаюцца шклянымі |
3 | Кволы | 3,4—5,4 (12—19) | 6,6—10,1 | Лісьце і тонкае гальлё дрэваў увесь час калыхаюцца, вецер разьдзімае лёгкія сьцягі | Кароткія, добра бачныя хвалі. Грэбні стараюць шкляную пену пад час абарочваньня. Час ад часу ўтвараюцца маленькія баранчыкі. Сярэдняя вышыня хваляў 0,6 м |
4 | Умераны (сярэдні) | 5,5—7,9 (20—28) | 10,3—14,4 | Вецер уздымае пыл і сьмецьце, рухае тонкае гальлё дрэваў | Хвалі падоўжаныя, баранчыкі бачны ў розных месцах. Максімальная вышыня хваляў да 1,5 м |
5 | Ядраны | 8,0—10,7 (29—38) | 14,6—19,0 | Рухаюцца тонкія камлі дрэваў, рух ветру адчуваецца рукою | Добра развітыя ў даўжыню, але ня буйныя хвалі, максімальная вышыня 2,5 м, сярэдняя — 2 м. Усюды бачны белыя баранчыкі (ў асобных выпадках утвараюцца пырскі) |
6 | Моцны | 10,8—13,8 (39—49) | 19,2—24,1 | Хістаюцца тоўстыя суччы дрэваў, гудуць правады тэлеграфа | Пачынаюць утварацца буйныя хвалі. Белыя пенныя грэбні займаюць значныя плошчы, магчымы пырскі. Максімальная вышыня хваляў — да 4 м, сярэдняя — 3 м |
7 | Дужы | 13,9—17,1 (50—61) | 24,3—29,5 | Хістаюца камлі дрэваў | Хвалі нагрушчаюцца, грэбні хваляў зрываюцца, пена кладзецца палосамі па кірунку ветру. Максімальная вышыня хваляў да 5,5 м |
8 | Вельмі дужы | 17,2—20,7 (62—74) | 29,7—35,4 | Вецер ламае сучча дрэваў, ісьці супраць ветру вельмі складана | Умерана высокія доўгія хвалі. Па ўскрайках грэбняў пачынаюць лётаць пырскі. Палосы пены кладуцца радамі па кірунку ветру. Максімальная вышыня хваляў да 7,5 м, сярэдняя — 5,5 м |
9 | Шторм | 20,8—24,4 (75—88) | 35,6—41,8 | Невялікія пашкоджаньні, вецер пачынае разбураць дахі будынкаў | Высокія хвалі (максімальная вышыня — 10 м, сярэдняя — 7 м). Пена шырокімі палосамі кладзецца па кірунку ветри. Грэбні хваляў пачынаюць абарочвацца і рассыпацца ў пырскі, якія пагаршаюць бачнасьць |
10 | Моцны шторм | 24,5—28,4 (89—102) | 42,0—48,8 | Значнае разбурэньне будынкаў, вецер выдзірае дрэвы з карэньнем | Вельмі высокія хвалі (максімальная вышыня — 12,5 м, сярэдняя — 9 м) з доўгімі захілінымі да долу грэбні. Пена выдзімаецца ветрам вялікімі камякамі ў выглядзе густых белых палосаў. Паверхня мора белая ад пены. Моцны грукат хваляў |
11 | Люты шторм | 28,5—32,6 (103—117) | 49,0—56,3 | Вялікія разбурэньні на значнай прасторы. Назіраецца рэдка. | Дрэнная бачнасьць. Выключна высокія хвалі (максімальная вышыня — да 16 м, сярэдняя — 11,5 м). Судзіны невялікага і сярэдняга памера часам зьнікаюць. Мора ўсё пакрыта доўгімі белымі камякамі пены, якія разьмяркоўваюцца па кірунку ветру. Ускраіны хваляў усюды зьдзьмухаюцца ў пену |
12 | Гураган | > 32,6 (> 117) | > 56 | Усё разбурана | Выключна дрэнная бачнасьць. Паветра напоўнена пенай і пырскамі. Мора пакрыта палосамі пены |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.