From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіяна́т сьве́ту па хаке́і з ша́йбай 2014 году — 78-ы па ліку чэмпіянат сьвету, які праходзіў у Менску, Беларусь, з 9 па 25 траўня 2014 году. У спаборніцтве ўзялі ўдзел 16 зборных, якія былі падзеленыя на дзьве групы. Рашэньне аб правядзеньні турніру ў Менску было прынятае на кангрэсе Міжнароднай фэдэрацыі хакею з шайбай, які праходзіў у траўні 2009 году ў Бэрне. Чэмпіянат праходзіў на дзьвюх арэнах: «Менск-Арэна» (адкрытая ў 2010 годзе) і «Чыжоўка-Арэна» (адкрытая ў 2013 годзе). Гэта першы падобны турнір, які быў праведзены ў Беларусі.
Чэмпіянат сьвету па хакеі 2014 году Беларусь 2014 IIHF World Championship | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня | Беларусь |
Час правядзеньня | 9—25 траўня |
Лік удзельнікаў | 16 |
Выніковае становішча | |
Чэмпіён | Расея |
Другое месца | Фінляндыя |
Трэцяе месца | Швэцыя |
Чацьвертае месца | Чэхія |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 64 |
Забіта галоў | 352 (5.5 за гульню) |
Наведвальнасьць | 643 434 (10 054 за матч) |
Бамбардзіры | Віктар Ціханаў |
Самы каштоўны гулец | Пэка Рынэ |
← 2013 2015 → |
Некаторыя палітыкі ў Эўропе і Злучаных Штатах заклікалі ІІХФ да пераносу турніру ў іншую краіну, бо ў Беларусі маюцца праблемы з выкананьнем правоў чалавека. Да адкрыцьця першынства 9 траўня праз сфабрыкаваныя абвіначаньні адвольна арыштавалі на 10—25 содняў больш за 30 прадстаўнікоў апазыцыйных палітычных кірункаў[1].
Пра сваё жаданьне прыняць чэмпіянат таксама выказваліся Вугоршчына, Латвія (для правядзеньня плянавалася будаўніцтва новага лядовага палаца ў Рызе[2]), Украіна (у Кіеве) і Чэхія.
Выбар Беларусі ў якасьці гаспадара выклікаў некаторыя палітычныя рознагалосьсі. 11 красавіка 2011 году сэнатар Злучаных Штатаў Дык Дэрбін, а таксама чалец палаты прадстаўнікоў Майкл Куіглі заклікалі ІІХФ перанесьці чэмпіянат сьвету ў іншае месца, спасылаючыся на заклапочанасьць з нагоды аўтарытарнага кіраваньня прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Дзеяньні Лукашэнкі, накіраваныя на парушэньне правоў чалавека, прывялі да шматлікіх санкцыяў з боку Эўрапейскага зьвязу і ЗША. Дурбін і Куіглі былі падтрыманы былым славацкім хакеістам і чальцом Эўрапарлямэнту Пэтэрам Сьцястным. Тым ня менш, ІІХФ заўважыла, што паводле статуту не дазваляецца дыскрымінаваць удзельнікаў паводле палітычных чыньнікаў, а прэс-сакратары латвійскай і летувіскай хакейных фэдэрацыяў заявілі, што ў іх няма жаданьня зьмешваць палітыку са спортам[3].
Краіна | Вынік |
Беларусь | 75 |
Вугоршчына | 24 |
Латвія | 3 |
Украіна | 2 |
Матчы чэмпіянату сьвету было вырашана праводзіць на дзьвюх менскіх арэнах, «Менск-Арэна» і «Чыжоўка-Арэна», прычым апошняя зь іх была адмыслова пабудаваная да сусьветнага першынства.
«Менск-Арэна» зьяўляецца адной з найбуйнейшых шматмэтавых арэнаў у Эўропе, якая здольна зьмясьціць 15 тысячаў гледачоў. Будынак быў адкрыты ў студзені 2010 году, у ім праводзіць свае хатнія матчы хакейны клюб «Дынама», які прымае ўдзел у Кантынэнтальнай хакейнай лізе. «Менск-Арэна» таксама зьяўляецца месцам правядзеньня розных канцэртаў і міжнародных спаборніцтваў. Падчас турніру на пляцоўцы адбудуцца матчы групы Б, два чвэрцьфіналы, абодва паўфіналы і вырашальны матч за залатыя мэдалі.
«Чыжоўка-Арэна» зьяўляецца шматмэтавым аб’ектам, які быў адкрыты 25 сьнежня 2013 году. Максымальная ўмяшчальнасьць арэны складае 9600 месцаў. Арэна зьяўляецца хатнім стадыёнам хакейнага клюбу «Юнацтва-Менск», які бярэ ўдзел у розыгрышы Беларускай экстралігі. На пляцоўцы падчас чэмпіянату будуць праводзіцца гульні групы А, а таксама два чвэрцьфіналы.
Менск-Арэна Умяшчальнасьць: 15 086 |
Чыжоўка-Арэна Умяшчальнасьць: 9614[4] |
У чэмпіянаце ўзялі ўдзел 16 нацыянальных камандаў — трынаццаць з Эўропы, дзьве з Паўночнай Амэрыкі і адна з Азіі. Зборныя Італіі і Казахстану прайшлі на чэмпіянат зь першага дывізіёну, астатнія — зь першых чатырнаццаці месцаў у найвышэйшым дывізіёне. Зборная Беларусі ўдзельнічала ў турніры як арганізатар, пры гэтым зьяўляецца адной з 14 камандаў з найвышэйшага дывізіёну.
Група А: |
Група Б: |
Кожная каманда павінна была складацца зь ня менш як 15 палявых гульцоў і 2 брамнікаў, і пры гэтым не перавышаць колькасьць у 22 палявыя гульцы і 3 брамнікі. Паводле правілаў у пратаколе на матч павінна прысутнічаць ня больш за 20 палявых гульцоў і 2 брамнікі[5].
Зборная выходзіць у плэй-оф | |
Зборная не выходзіць у плэй-оф, але возьме ўдзел у ЧС-2015 | |
Зборная не выходзіць у плэй-оф і не трапляе на ЧС-2015 |
Дата, час | Матч | Пляцоўка | ||
---|---|---|---|---|
9 траўня, 16:45 | Францыя | 3:2 (Б) | Канада | Чыжоўка-Арэна |
9 траўня, 20:45 | Славаччына | 2:3 (ОТ) | Чэхія | Чыжоўка-Арэна |
10 траўня, 12:45 | Італія | 0:3 | Нарвэгія | Чыжоўка-Арэна |
10 траўня, 16:45 | Швэцыя | 3:0 | Данія | Чыжоўка-Арэна |
10 траўня, 20:45 | Канада | 4:1 | Славаччына | Чыжоўка-Арэна |
11 траўня, 12:45 | Францыя | 1:2 | Італія | Чыжоўка-Арэна |
11 траўня, 16:45 | Нарвэгія | 4:3 | Данія | Чыжоўка-Арэна |
11 траўня, 20:45 | Швэцыя | 4:3 (Б) | Чэхія | Чыжоўка-Арэна |
12 траўня, 16:45 | Славаччына | 3:5 | Францыя | Чыжоўка-Арэна |
12 траўня, 20:45 | Чэхія | 3:4 | Канада | Чыжоўка-Арэна |
13 траўня, 16:45 | Італія | 1:4 | Данія | Чыжоўка-Арэна |
13 траўня, 20:45 | Нарвэгія | 1:2 | Швэцыя | Чыжоўка-Арэна |
14 траўня, 16:45 | Чэхія | 2:0 | Італія | Чыжоўка-Арэна |
14 траўня, 20:45 | Славаччына | 5:2 | Нарвэгія | Чыжоўка-Арэна |
15 траўня, 16:45 | Канада | 6:1 | Данія | Чыжоўка-Арэна |
15 траўня, 20:45 | Швэцыя | 2:1 | Францыя | Чыжоўка-Арэна |
16 траўня, 16:45 | Канада | 6:1 | Італія | Чыжоўка-Арэна |
16 траўня, 20:45 | Швэцыя | 3:1 | Славаччына | Чыжоўка-Арэна |
17 траўня, 12:45 | Францыя | 5:4 (Б) | Нарвэгія | Чыжоўка-Арэна |
17 траўня, 16:45 | Данія | 4:3 (Б) | Чэхія | Чыжоўка-Арэна |
17 траўня, 20:45 | Славаччына | 4:1 | Італія | Чыжоўка-Арэна |
18 траўня, 16:45 | Канада | 3:2 (ОТ) | Швэцыя | Чыжоўка-Арэна |
18 траўня, 20:45 | Чэхія | 1:0 | Нарвэгія | Чыжоўка-Арэна |
19 траўня, 16:45 | Данія | 2:6 | Францыя | Чыжоўка-Арэна |
19 траўня, 20:45 | Італія | 1:5 | Швэцыя | Чыжоўка-Арэна |
20 траўня, 12:45 | Нарвэгія | 2:3 | Канада | Чыжоўка-Арэна |
20 траўня, 16:45 | Данія | 3:4 | Славаччына | Чыжоўка-Арэна |
20 траўня, 20:45 | Чэхія | 5:4 (ОТ) | Францыя | Чыжоўка-Арэна |
Дата, час | Матч | Пляцоўка | ||
---|---|---|---|---|
9 траўня, 16:45 | Швайцарыя | 0:5 | Расея | Менск-Арэна |
9 траўня, 20:45 | Беларусь | 1:6 | ЗША | Менск-Арэна |
10 траўня, 12:45 | Казахстан | 1:2 (Б) | Нямеччына | Менск-Арэна |
10 траўня, 16:45 | Фінляндыя | 2:3 | Латвія | Менск-Арэна |
10 траўня, 20:45 | ЗША | 3:2 | Швайцарыя | Менск-Арэна |
11 траўня, 13:45 | Нямеччына | 3:2 | Латвія | Менск-Арэна |
11 траўня, 17:30 | Беларусь | 4:1 | Казахстан | Менск-Арэна |
11 траўня, 21:00 | Фінляндыя | 2:4 | Расея | Менск-Арэна |
12 траўня, 16:45 | Швайцарыя | 3:4 | Беларусь | Менск-Арэна |
12 траўня, 20:45 | Расея | 6:1 | ЗША | Менск-Арэна |
13 траўня, 16:45 | Нямеччына | 0:4 | Фінляндыя | Менск-Арэна |
13 траўня, 20:45 | Казахстан | 4:5 | Латвія | Менск-Арэна |
14 траўня, 16:45 | Швайцарыя | 3:2 | Нямеччына | Менск-Арэна |
14 траўня, 20:45 | Расея | 7:2 | Казахстан | Менск-Арэна |
15 траўня, 16:45 | ЗША | 5:6 | Латвія | Менск-Арэна |
15 траўня, 20:45 | Фінляндыя | 2:0 | Беларусь | Менск-Арэна |
16 траўня, 16:45 | ЗША | 4:3 (ОТ) | Казахстан | Менск-Арэна |
16 траўня, 20:45 | Фінляндыя | 3:2 (Б) | Швайцарыя | Менск-Арэна |
17 траўня, 12:45 | Латвія | 1:4 | Расея | Менск-Арэна |
17 траўня, 16:45 | Беларусь | 5:2 | Нямеччына | Менск-Арэна |
17 траўня, 20:45 | Швайцарыя | 6:2 | Казахстан | Менск-Арэна |
18 траўня, 16:45 | ЗША | 3:1 | Фінляндыя | Менск-Арэна |
18 траўня, 20:45 | Расея | 3:0 | Нямеччына | Менск-Арэна |
19 траўня, 16:45 | Казахстан | 3:4 | Фінляндыя | Менск-Арэна |
19 траўня, 20:45 | Латвія | 1:3 | Беларусь | Менск-Арэна |
20 траўня, 12:45 | Нямеччына | 4:5 | ЗША | Менск-Арэна |
20 траўня, 16:45 | Латвія | 2:3 | Швайцарыя | Менск-Арэна |
20 траўня, 20:45 | Расея | 2:1 | Беларусь | Менск-Арэна |
Чвэрцьфіналы | Паўфіналы | Фінал | ||||||||
22 траўня. Чыжоўка-Арэна | ||||||||||
Канада | 2 | |||||||||
24 траўня. Менск-Арэна | ||||||||||
Фінляндыя | 3 | |||||||||
Фінляндыя | 2 | |||||||||
22 траўня. Менск-Арэна | ||||||||||
Чэхія | 0 | |||||||||
ЗША | 3 | |||||||||
25 траўня. Менск-Арэна | ||||||||||
Чэхія | 4 | |||||||||
Расея | 5 | |||||||||
22 траўня. Чыжоўка-Арэна | ||||||||||
Фінляндыя | 2 | |||||||||
Расея | 3 | |||||||||
24 траўня. Менск-Арэна | ||||||||||
Францыя | 0 | Матч за 3-е месца | ||||||||
Расея | 3 | |||||||||
22 траўня. Менск-Арэна | 25 траўня. Менск-Арэна | |||||||||
Швэцыя | 1 | |||||||||
Швэцыя | 3 | Швэцыя | 3 | |||||||
Беларусь | 2 | Чэхія | 0 | |||||||
Дата, час | Матч | Пляцоўка | ||
---|---|---|---|---|
22 траўня, 16:00 | ЗША | 3:4 | Чэхія | Чыжоўка-Арэна |
22 траўня, 17:00 | Расея | 3:0 | Францыя | Менск-Арэна |
22 траўня, 20:00 | Канада | 2:3 | Фінляндыя | Чыжоўка-Арэна |
22 траўня, 21:00 | Швэцыя | 3:2 | Беларусь | Менск-Арэна |
Дата, час | Матч | Пляцоўка | ||
---|---|---|---|---|
24 траўня, 14:45 | Расея | 3:1 | Швэцыя | Менск-Арэна |
24 траўня, 18:45 | Фінляндыя | 3:0 | Чэхія | Менск-Арэна |
Дата, час | Матч | Пляцоўка | ||
---|---|---|---|---|
25 траўня, 16:30 | Швэцыя | 3:0 | Чэхія | Менск-Арэна |
Дата, час | Матч | Пляцоўка | ||
---|---|---|---|---|
25 траўня, 21:00 | Расея | 5:2 | Фінляндыя | Менск-Арэна |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.