Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цэнтра́льная Белару́ская Вайско́вая Ра́да (ЦБВР) — каардыноўны орган, створаны на зьезьдзе жаўнераў-беларусаў Заходняга фронту, 12-й арміі Паўночнага фронту і Балтыйскага флёту ў Менску (13—19 лістапада 1917). На зьездзе быў абраны Часовы выканаўчы камітэт ЦБВР не чале з Сымонам Рак-Міхайлоўскім ды намесьнікамі Кастусём Езавітавым і Язэпам Мамонькам. Выканаўчы камітэт ЦБВР увайшоў у склад Вялікай беларускай рады. Друкаваны орган — газета «Белорусская рада».
ЦБВР стварыла спэцыяльны аддзел па фармаваньні беларускіх вайсковых адзінак, які ўзначаліў генэрал-лейтэнант Кіпрыян Кандратовіч, і адправіла на франты вярбоўшчыкаў. Пасьля зьездаў беларусаў-вайскоўцаў Паўночнага, Румынскага і Паўднёва-Заходняга франтоў (усе ў лістападзе 1917 — студзені 1918) іх прадстаўнікі папоўнілі склад Выканкаму рады.
Намаганьнямі ЦБВР у лістападзе 1917 створаны беларускі полк у Менску і конны эскадрон пад Воршай. ЦБВР атрымала ад Вярхоўнага галоўнакамандуючага М. Крыленкі ў выніку перамоваў 10—11.1.1918 дазвол на стварэньне беларускай нацыянальнай Чырвонай гвардыі і прызначыла пунктамі яе фармаваньня Мінск, Бабруйск, Рагачоў, Магілёў і Барысаў. Агулам сумесна зь Беларускай вайсковай камісіяй ЦВБР магла згуртаваць у беларускі полк каля 120 000 жаўнераў, але з розных прычынаў не змагла пераправіць іх у Беларусь з Румынскага і Паўднева-заходняга франтоў.
Сябры ЦБВР удзельнічалі ў арганізацыі і правядзеньні Усебеларускага зьезду (1917), стварэньні Беларускай Народнай Рэспублікі.
Пасьля Ўсебеларускага кангрэсу была распушчана па пастанове СНК, але афіцыйна спыніла дзейнасьць пасьля зьліквідаваньня Выканкаму Рады Зьезда.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.