From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква́ сьвято́га Мікала́я — праваслаўны храм у Засімавічах Пружанскага раёну, збудаваны ў 1811 року. Помнік архітэктуры клясыцызму.
Славутасьць | |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Краіна | Беларусь |
вёска | Засімавічы |
Каардынаты | 52°33′37.6″ пн. ш. 24°21′50.2″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Берасьцейская |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Дата заснаваньня | 1811 |
Апошні плябан | ярэй Міхаіл Данілаў[1] |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейная |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы |
Пабудаваная ў 1811 року на сродкі мясцовага памешчыка Ельца з цэглы і бутавага камяня. Ля царквы знаходзілася драўляная званіца.
У 1889—1893 гг. настаяцелем царквы быў Яўстафі Каліскі — рэдактар «Литовских епархиальных ведомостей» і настаяцель Катэдральнага сабору ў Коўне[2].
У Першую сусьветную вайну пашкоджаная пажарам, у 1916 адноўленая.
У 1924 року царква стала прыпісным прыходам пружанскага Сьвята-Аляксандра-Неўскага сабору. У 1925 праведзены капітальны рамонт царквы і званіцы, пастаўленая агароджа.
Пасьля прыходу Саветаў у траўні 1940 року разрабаваная, у траўні 1962 зачыненая і прыстасаваная пад склад хімічных угнаеньняў.
Пасьля развалу Саюзу дырэктар раённага Дому культуры Васіль Курачынскі, ураджэнец в. Шубічы Засімавіцкага прыходу, выступіў з ініцыятывай аднаўленьня царквы. Матэрыялы для перабудовы царквы былі набытыя старавольскім і шанёўскім калгасамі, крыжы для купалоў вырабілі на Пружанскім масласырзаводзе. Царскія вароты стварыў пружанскі мастак Рыгор Печнікаў. На ахвяраваньні прыхаджанаў было набытае ўнутранае начыньне, частка яго была перададзеная з пружанскага сабору. 24 лістапада 1994 храм быў асьвечаны, праведзеная першая літургія.
Да цяперашняга часу сьцены пад узьдзеяньнем аміячнай салетры выдзяляюць сырасьць і цьвіль.
Царква — помнік архітэктуры клясыцызму.
Памеры царквы 17 х 8,4 м. Асноўны аб’ём прастакутны ў пляне, невялікім уступам пераходзіць у трохгранную апсыду. Дах двухскатны гонтавы з вальмамі над апсыдай. Галоўны фасад завершаны трыкутным франтонам з вэртыкальнай шалёўкай.
Сьцены па версе аперазаныя прафіляваным карнізам. Да апсыды з паўднёвага боку прымыкае ромбападобная рызьніца.
У зальнай частцы царквы прастакутныя ваконныя праёмы, у апсыдзе — аркавыя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.