Царква Сьвятога Мікалая — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Воўчыне. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[lower-alpha 1]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Мікалая
Thumb
Царква Сьвятога Мікалая
КраінаБеларусь
ВёскаВоўчын
Каардынаты52°16′58.06″ пн. ш. 23°18′44.71″ у. д.
КанфэсіяБеларускі экзархат
ЭпархіяБерасьцейская і Кобрынская япархія 
Дата скасаваньня1812
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Царква па надбудове першага купала-цыбуліны, 1900 г.

Мураваную грэцка-каталіцкую (уніяцкую) царкву ў Воўчыне збудавалі ў XVIII ст.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Воўчын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) і перабудавалі яго.

У 1903 годзе збудавалі драўляную царкоўнапрыходзкую школу.

Найноўшы час

За савецкім часам царква не зачынялася.

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока. Гэта прастакутны аб'ём пад 2-схільным дахам, у цэнтры якога пазьней паставілі купал-цыбуліну. Над нізкім прытворам надбудавалі 3-ярусную (2 васьмерыкі на чацьверыку) шатровую званіцу, завершаную яшчэ адным купалам-цыбулінай. З усходу далучаецца прастакутная ў пляне апсыда пад вальмавым дахам і нізкая рызьніца. Фасады падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасьценках і на скругленых вуглах. Барокавая аснова праглядаецца ў плястычнасьці аб’ёмаў, вытанчаных архітэктурных абломах, магутным канструкцыйным разьвязку[1].

Будынак царквы атачае бутавая агароджа.

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 63А.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.