From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква́ Ўсьпе́ньня Прасьвято́й Багаро́дзіцы, раней Касьцёл Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і[1][2] — нэагатычны храм у вёсцы Сар’я Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці, адзін з найбольш выразных нэагатычных храмаў Беларусі.
храм | |
Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Сар’я |
Каардынаты | 55°54′54.72″ пн. ш. 27°53′13.2″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Полацкая япархія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Аўтар праекту | Густаў Шахт |
Дата заснаваньня | 1852 |
Будаваньне | 1852—1857 гады |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы | |
Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы на Вікісховішчы |
Пабудаваны ў 1852—1857 гадах у стылі нэаготыкі на сродкі пана Ігнація Лапацінскага ў памяць ягонай горача каханай жонкі Марылі, якая рана пайшла з жыцьця. Аўтар праекту — прускі архітэктар Густаў Шахт. Асноўны будаўнічы матэрыял — чырвоная цэгла.
Па задушэньні паўстаньня 1863—1864 гг., у 1865 г. касьцёл быў канфіскаваны ўладамі «па прычыне ягонай прыгажосьці» й перададзены праваслаўным.
Храм быў зачынены савецкай уладай у 1935 г., пасьля Другой сусьветнай вайны ягонае памяшканьне выкарыстоўвалася пад склад. У канцы 80-х гадоў храм быў часткова адрамантаваны.
Па прадстаўленьні Віцебскага абласнога савету народных дэпутатаў Пастановай Савету Міністраў СССР ад 27.09.1990 г. храм быў перададзены ў бясплатнае карыстаньне зарэгістраванай каталіцкай суполцы. Але з кастрычніка 1990 г. храм выкарыстоўваецца праваслаўнай суполкай у в. Сар’я.
Насупраць касьцёла на месцы фамільных могілак роду Лапацінскіх цяпер пастаўлены памятны камень.
Касьцёл зьяўляецца прамавугольным у пляне, мае пяцігранную апсыду і дзьве невялікія сакрысьціі. Галоўны фасад мае ступеньчатую кампазыцыю, якая складаецца з трох частак. Цэнтральную частку будынка завяршаюць дзьве шатровыя вежы, якія трымаюцца на пяцігранных рабрыстых контрфорсах. Па пэрымэтры храма сьцены ўмацаваныя 12 лапаткамі зь вежамі, а таксама завершаныя аркатурным паяском і скразной востразубчастай аркадай. Аконныя праёмы будынку стральчатыя і маюць прафіляваныя ліштвы. Асноўнае памяшканьне храма ўнутры перакрытае крыжовымі скляпеньнямі. Хоры з аркавай балюстрадай падтрымліваюцца дзьвюма калёнамі.[1]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.